top of page
Search

Прафсаюзную лідарку Вольгу Брыцікаву пачнуць судзіць 11 сакавіка ў закрытым рэжыме

Былую кіраўніцу першаснай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза на ААТ «Нафтан» затрымалі ў жніўні 2023 года. Спачатку была інфармацыя, што яе абвінавачваюць у «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі».


Volha Brytsikava
Volha Brytsikava

Вядома, што сілавікі больш за месяц праводзілі масавыя затрыманні і допыты знаёмых Вольгі ў Наваполацку, каб знайсці хоць нейкую інфармацыю супраць яе. У выніку судзіць яе будуць па ч.1 артыкула 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).


Справу ў закрытым рэжыме пачне разглядаць Віцебскі абласны суд 11 сакавіка. Суд будзе весці суддзя Галіна Бондал.


Вольга Брыцікава адпрацавала на "Нафтане" 16 гадоў, але была звольненая за выказванне сваёй пазіцыі. Палітвязня шмат разоў затрымлівалі за выказванні супраць агрэсіі Расеі ва Украіне і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.


Цягам 2022 года яна правяла ў зняволенні 105 сутак, з іх - 75 запар.


Адрас для грашовых пераводаў, пасылак і тэлеграм: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вуліца Гагарына, 2, Вольга Ігараўна Брыцікава.


Read this text in рус or eng

bottom of page