top of page
Search

Памяці Мікалая Галко

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • Aug 14
  • 1 min read

13 жніўня на 78-м годзе жыцця сышоў наш брат і сябра Свабоднага прафсаюза металістаў, рэдактар прафсаюзных бюлетэняў СПМ "Рабочая салідарнасць" — Мікалай Галко.


Мікалай Галко
Мікалай Галко

Мікалай Андрэевіч нарадзіўся 14 студзеня 1948 года. Больш за паўстагоддзя свайго жыцця ён прысвяціў журналістыцы. Быў галоўным рэдактарам "Сельскай газеты" і "СБ", а ў 1995-1996 гадах узначальваў самае масавае выданне краіны - "Народную газету". Ён прыйшоў туды пасля таго, як па ўказе Лукашэнкі з пасады галоўнага рэдактара быў звольнены Іосіф Сярэдзіч.


У апошнія гады Мікалай Галко працаваў у свабодным прафсаюзе, рэдагаваў бюлетэнь “Рабочая салідарнасць”, дапамагаючы прафсаюзнаму руху не толькі словам, але і асабістым удзелам. Яго сумленнасць, любоў да Беларусі, прафесіяналізм і вернасць прынцыпам натхнялі нас.


Мы запомнім яго як чалавека высокай культуры, глыбокага розуму і нязменнай адданасці ідэалам справядлівасці.


Чытаць на рас или eng

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page