top of page
Search

Пажар на «Віцебскдрэве». Адзін работнік у цяжкім стане.

11 лістапада на «Віцебскдрэве» адбылося надзвычайнае здарэнне. Вядома пра тое, што 35 чалавек былі эвакуяваны, адзін работнік у цяжкім стане.


Photo from Vitebskdrev website
Photo from Vitebskdrev website

У цэху МДФ прадпрыемства «Віцебскдрэў» адбылася ўспышка пылапаветранай сумесі з наступным гарэннем. У выніку былі пашкоджаныя 250 квадратных метраў сценавых сэндвіч-панэляў звонку цэха.


Вядома, што 35 чалавек пакінулі цэх самастойна ў выніку спрацоўкі сістэмы апавяшчэння, паведамляе МНС. Аднак 49-гадовы работнік быў траўмаваны жалезнай арматурай, ратавальнікі яго дэблакавалі, пасля чаго перадалі медыкам.


Мужчына быў дастаўлены брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу ў цяжкім стане з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пашкоджаннямі касцей твара, шматлікімі ранамі твара.


Следчы камітэт апытаў сведкаў інцыдэнту. "Для ўстанаўлення аб'ектыўных абставін здарэння створана група з ліку следчых следчага ўпраўлення і крыміналістычнага аддзела абласнога апарата", – дадалі ў СК.


Выбухі пылапаветранай сумесі ў дрэваапрацоўчых цэхах нярэдкасць для Беларусі. Улады павінны былі зрабіць сур“ёзныя высновы яшчэ з трагедыі, якая адбылася 13 гадоў таму ў Пінску. Тады ў 2010 годзе на "Пінскдрэў" у выніку выбуху і пажару загінулі 14 работнікаў прадпрыемства. 3 чалавекі атрымалі цяжкія раненні. Інцыдэнт стаў самай буйной прамысловай аварыяй у краіне па колькасці загінуўшых за некалькі апошніх дзесяцігоддзяў. Але як бачым, падобныя здарэнні працягваюць адбывацца.


Read this text in eng or рус

댓글


댓글 작성이 차단되었습니다.
bottom of page