top of page
Search

Нястала стачкомаўца Аляксандра Куваннікава

30 студзеня памёр Аляксандр Куваннікаў, сябра Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП). Ён з’ехаў у Польшчу праз патэнцыйны палітычны пераслед і жыў у Быдгашчы. У 2020 годзе ён быў адзіным, хто сыйшоў у стачку на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы. Аб смерці паведамілі яго сябры і напісалі ў чатах беларусаў замежжа.


photo - hrodna.life
Aliaksandr Kuvannikau // photo - hrodna.life

У Аляксандра за мяжой засталася жонка Жанна і чацвёра дзяцей, у Беларусі - мама.


«Зараз перад Жаннай стаіць шэраг цяжкіх задач, звязаных з пахаваннем. Магчыма, цела будзе перавезена ў Беларусь. Пакуль няма дакладнай інфармацыі наконт яго смерці», — напісаў яго знаёмы.

Дапамагчы сям'і можна па спасылцы.


Аляксандр Куваннікаў працаваў чысцільшчыкам абсталявання на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы. 14 лістапада 2020 года ён паведаміў кіраўніцтву аб тым, што далучаецца да стачкі. Са 150 пратэстоўцаў, на фабрыцы, ён адзіны далучыўся да страйку. Праз шэсць дзён яго звольнілі па артыкуле за невыкананне працоўных абавязкаў. У 2021 годзе яго шукалі беларускія сілавікі - прыйшлі да яго тады 62-гадовай маці.


Аляксандр цікавіўся гарбатай — некаторыя гродзенцы могуць памятаць яго чайныя вечарыны ў тайм-кафэ «Партал». Нефармалы ведаюць яго як «Сашу Панка».


Read this text in eng or рус

Comentarios


Los comentarios se han desactivado.
bottom of page