top of page
Search

Наймальнік не плаціць своечасова?

Чакаеце заробак, а грошы так і не паступілі? Гэта не проста непрыемнасць, а парушэнне закона. Якія правы ў вас ёсць, куды звяртацца і як дамагчыся справядлівасці — разбярэмся ў артыкуле.



Згодна з артыкулам 73 Працоўнага кодэкса, выплата заработнай платы ажыццяўляецца рэгулярна ў дні, вызначаныя ў калектыўнай дамове, пагадненні або працоўнай дамове, але не радзей за два разы на месяц, калі іншая перыядычнасць не вызначана кантрактам.


Зарплата работнікам, з якімі заключаны кантракты, можа выплачвацца не радзей за адзін раз у месяц (артыкул 261-2 Працоўнага кодэкса).

Нявыплата заработнай платы ў тэрмін, вызначаны ў калектыўнай дамове, пагадненні або працоўнай дамове (кантракце), з’яўляецца парушэннем заканадаўства аб працы.


Службовая асоба, вінаватая ў нявыплаце або няпоўнай выплаце заработнай платы ва ўстаноўлены тэрмін, можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 4 да 50 базавых велічынь (артыкул 10.12 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Індывідуальныя працоўныя спрэчкі па пытаннях прымянення заканадаўства аб працы, калектыўнай дамовы, пагаднення, у тым ліку па пытаннях аплаты працы, разглядаюцца органамі па разглядзе працоўных спрэчак – камісіямі па працоўных спрэчках або судамі (артыкул 233 Працоўнага кодэкса).


Камісія па працоўных спрэчках (калі яна створана ў арганізацыі) з’яўляецца абавязковым першасным органам па разглядзе працоўных спрэчак, за выключэннем выпадкаў, калі Працоўным кодэксам і іншымі заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак іх разгляду (артыкул 236 Працоўнага кодэкса).


Згодна з артыкулам 241 Працоўнага кодэкса, працоўныя спрэчкі па заявах работнікаў, якія працуюць у наймальнікаў, дзе камісіі па працоўных спрэчках не створаны, а таксама работнікаў, якія не з’яўляюцца членамі прафсаюза, калі яны не звярнуліся ў камісію па працоўных спрэчках, разглядаюцца непасрэдна ў судзе.

Згодна з артыкулам 242 Працоўнага кодэкса, работнікі могуць звяртацца ў суд у трохмесячны тэрмін з дня, калі яны даведаліся або павінны былі даведацца аб парушэнні свайго права. Пры прапуску гэтых тэрмінаў па важкіх прычынах яны могуць быць адноўленыя судом.


Вы можаце звярнуцца да нас за дапамогай. Калі ў Вас ёсць канкрэтная сітуацыя і вы не знайшлі тут адказу - вось спасылка на наш чат-бот, дзе вы атрымаеце індывідуальную кансультацыю.


Леанід СУДАЛЕНКА, юрыст Salidarnast e.V. з дваццацігадовым досведам у пытаннях абароны правоў працоўных Беларусі. Былы прававы інспектар дэмакратычнага прафсаюза РЭП, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна”, лаўрэат міжнародных праваабарончых прэмій.


Читать этот текст по-русски

Commenti


I commenti sono stati disattivati.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page