top of page
Search

Генеральны сакратар МКП заклікаў вызваліць прафсаюзных лідараў у Беларусі

19 красавіка, у Дзень дзеянняў за правы прафсаюзаў і дэмакратыю ў Беларусі, генеральны сакратар Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў, Люк Трыангл, звярнуўся да сусветнай супольнасці. У сваім відэазвароце ён падкрэслівае неабходнасць вызвалення прафсаюзных лідараў, зняволеных у беларускіх турмах.



Нагадваючы пра волю працоўных Беларусі, Трыангл асуджае дзеянні рэжыму Лукашэнкі, якія прывялі да ліквідацыі чатырох незалежных прафсаюзаў і арышту прафсаюзных лідараў. Сёння, як зазначае генеральны сакратар, амаль паўсотні прафсаюзных дзеячаў застаюцца ў зняволенні, стаўшы аб'ектамі палітычнага пераследу, унесеныя ў спісы экстрэмістаў і тэрарыстаў.


Зварот Люка Трыангла заклікае да салідарнасці і дзеянняў у абарону асноўных правоў чалавека і прафсаюзаў, падкрэсліваючы важнасць актыўнага ўдзелу ў міжнароднай кампаніі, арганізаванай МКП і арганізацыяй Salidarnast e.V.


Свае відэазвароты запісалі і іншыя прафсаюзныя лідары і палітычныя дзеячы з патрабаваннем вызваліць прафсаюзных і палітычных вязняў у Беларусі.


Read this text in рус





bottom of page