top of page
Search

Вядома дата апеляцыі на прысуд прафсаюзнай актывістцы РЭП

Суддзя Станіслаў Іванюценка 9 кастрычніка прызнаў жанчыну вінаватай у "злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі" (ч. 2 арт. 411 КК) і прызначыў ёй яшчэ 1 год калоніі ў дадатак да трох гадоў.


Palina Sharenda-Panasiuk

На першым судовым пасяджэнні яна заявіла пра збіванні ў зарэчанскай калоніі — быў моцна пашкоджаны твар і ўнутраныя органы.


Нагадаем, Паліна — грамадская і прафсаюзная актывістка з Брэста, якую затрымалі 3 студзеня 2021. Маці двух непаўнагадовых сыноў асудзілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У канцы лютага 2022 года на палітзняволеную завялі крымінальную справу па ч. 2 арт. 411 КК, а пазней асудзілі да яшчэ аднаго года калоніі.


Па інфармацыі "Берасцейскай Вясны", Гомельскі абласны суд 15 снежня разгледзіць апеляцыйную скаргу палітзняволенай.

Падтрымайце Паліну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Паліна Сяргееўна Шарэнда-Панасюк


Read this text in eng or рус

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page