Серыя адміністрацыйных арыштаў супрацоўнікаў нелаяльных уладам працягваецца. Пасля адбывання 29 сутак арышту машыністу тэхналагічных помпаў і ўдзельніку стачкі ААТ "Нафтан" Ляшкову Аляксандру Сяргеевічу быў прызначаны дадатковы, ужо трэці арышт на 15 сутак.
Вядома, што 13 снежня 2023 года Зінаіда Балаболава, адыёзная суддзя па палітычна матываваных справах, вынесла прысуд работніку наваполацкага нафтахімічнага прадпрыемства, арыштаваўшы яго на 15 сутак за падпіску на «Люстэрка» у YouTube. Праз два тыдні новы суд з удзелам суддзі Гаўра Святланы прывёў да арышту Ляшкова яшчэ на 14 сутак. Новай падставай пераследу стала падпіска на суполку стачкі ў Instagram.
Учора стала вядома аб трэцім арышце работніка ААТ «Нафтан». Такая практыка часта прымяняецца ў дачыненні да прафсаюзных і рабочых актывістаў. Праз серыю адміністрацыйных арыштаў прайшлі дзясяткі наваполацкіх работнікаў нелаяльных дзейнай улады.
Comments