top of page
Search

Брэменскія беларусы адзначылі Дзень Волі віктарынай па гісторыі БНР

25 сакавіка ў дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі беларусы Брэмена (Германія) правялі віктарыну «Што ты ведаеш пра БНР?»



На пачатку мерапрыемства ўдзельнікі праслухалі відэазварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы ў якім яна прызвала беларусаў паказаць усяму свету тое, што мы на баку справядлівасці і дабра:


«Цяперашні час – шмат у чым лёсавызначальны як для Ўкраіны, так і для ўсяго свету і для Беларусі. Але разам мы не дамо ворагу разбіць нашую еднасць. Разам мы перанясём усе выпрабаванні і дасягнём нашую мэту: жыць на сваёй роднай зямлі, у сваёй і незалежнай дзяржаве, дзе мы самі будзем вырашаць “аб будучых дзяржаўных звязях Беларусі”».

Пасля чаго, удзельнікі віктарыны прадэманстравалі свае веды па гісторыі, геаграфіі, міжнароднай дзейнасці ўраду БНР. Ім прыйшлося адказаць больш чым на 50 пытанняў. Пытанні і адказы на іх былі складзеныя прафесійным гісторыкам, даследчыкам тэмы нацыянальнага адраджэння, дзейнасці Беларускай Сацыялістычнай Грамады і з’яўлення Беларускай Народнай Рэспублікі.


За кожны верны адказ брэменцы атрымлівалі цукеркі. Па колькасці верных адказаў быў вызначаны пераможца, які атрымаў у падарунак заплечнік і набор брэменскіх цукерак. У завяршэнні ўсе ахвочыя змаглі пакаштаваць смачнейшы бел-чырвона-белы торт, які быў выпечаны адной з удзельніц мерапрыемства.


Трэба адзначыць, што аналагічныя мерапрыемствы прайшлі ў 10 гарадах Еўропы, ад Антвэрпэна да Тбілісі. Квіз у Брэмене быў арганізаваны аб“яднаннем Беларусаў Германіі «Разам» і Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў.

Арганізатарамі квіза ў іншых гарадах Еўропы сталі: Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), Аб’яднаная Грамадзянская партыя, Партыя БНФ, Беларуская партыя “Зялёныя”, “Рух “За Свабоду” у межах сумеснай працы над Рэанімацыйным пакетам рэформаў для новай Беларусі zabelarus.com.



Чытаць гэты тэкст па eng цi рус

bottom of page