top of page
Search

Актывістцы прафсаюза РЭП прысудзілі яшчэ адзін год пазбаўлення волі

У падзеях, звязаных з прафсаюзнай актывісткай Палінай Шарэндай-Панасюк, можна ўбачыць бясспрэчны акт парушэння элементарных правоў і свабодаў актывісткі, якая адстойвала свае перакананні. Судовы працэс, які распачаўся 2 кастрычніка ў судзе Рэчыцкага раёна, стаў новым этапам у няпростым лёсе гэтай грамадскай дзяячкі з Брэста.


Palina Sharenda-Panasiuk
Palina Sharenda-Panasiuk

Суддзя Станіслаў Іванюцэнка 9 кастрычніка вынес прыгавор, які дадаў яшчэ адзін год пазбаўлення волі да ўжо назначаных трох гадоў за яе папярэдні ўдзел у палітычных акцыях. Яна была прызнана вінаватай у "злосным непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі" у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса.


Нягледзячы на несправядлівае абвінавачанне, Паліна Шарэнда-Панасюк не страціла сваёй мужнасці і прынцыповасці. У сваіх апошніх словах перад судом яна параўнала бягучыя падзеі ў Беларусі з гістарычнымі момантамі, падкрэсліўшы, што людзі, гатовыя ахвяраваць сваёй свабодай дзеля ідэалаў незалежнасці і дэмакратыі, будуць у будучыні прызнавацца героямі новай Беларусі. Разам з тым, тыя, хто ў дадзены момант пераследуе іх, абавязаны будуць адказаць перад судом.


Паліна ўпэўнена заявіла, што Беларусь абавязкова стане свабоднай, але для гэтага неабходна змагацца, а не здавацца.

Варта нагадаць, што Паліна - прафсаюзны і грамадскі дзеяч з Брэста, затрыманая 3 студзеня 2021 года па абвінавачваннях у нападзе на міліцыю і абразе Лукашэнкі. За што яна была асуджана на 2 года пазбаўлення волі. У канцы лютага 2022 года супраць палітвязня распачалі новую крымінальную справу па 411 артыкуле, а затым прысудзілі да дадатковага года пазбаўлення волі.


Паліна - першая жанчына-палітвязень у Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле. 411 артыкул крымінальнага кодэкса - дазваляе ўладам трымаць за кратамі любога зняволенага бясконца, дадаючы кожны год дадатковы тэрмін.



Read this text in eng or рус

bottom of page