Адбылася сустрэча прадстаўнікоў БКДП з Генеральным дырэктарам МАП
- Salidarnast Belarus
- Jun 11
- 1 min read
На пляцоўцы Міжнароднай канферэнцыі працы прадстаўнікі Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) правялі сустрэчу з Генеральным дырэктарам Міжнароднай арганізацыі працы (МАП) Жылберам Унгбо.
У сустрэчы прынялі ўдзел выконваючы абавязкі старшыні БКДП Максім Пазнякоў і намеснік старшыні Сяргей Антусевіч, які нядаўна выйшаў на волю і пакінуў Беларусь пасля адбывання "пакарання".

Бакі абмяняліся думкамі наконт бягучай сітуацыі з правамі працоўных у Беларусі. Асноўнай тэмай абмеркавання стала вызваленне прафсаюзных лідараў і актывістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні, сёння такіх выпадкаў налічваюцца дзясяткі.
«Гендырэктар цікавіўся маім станам здароўя пасля вызвалення і выказаў падтрымку майму вяртанню да прафесійнай дзейнасці. Мы перакананыя, што МАП застаецца адзіным эфектыўным механізмам вырашэння пытанняў, звязаных з прымяненнем артыкула 33 Статута МАП да Беларусі», - пракаментаваў сустрэчу Сяргей Антусевіч.
Comments