Кампаніі
"Прафсаюзная дзейнасць - не экстрэмізм!"
Кампанія "Прафсаюзная дзейнасць - не экстрэмізм!" была запушчана з мэтай прыцягнення ўвагі сусветнай грамадскасці да сітуацыі з правамі працоўных у Беларусі. У краіне адбываецца паліцэйскі тэрор, катаванні і цкаванне нязгодных з дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі, у тым ліку прафсаюзных актывістаў.
Кампанія заклікае да вызвалення прафсаюзных і палітычных зняволеных, спынення рэпрэсій прафсаюзных актывістаў і аднаўлення гарантый легальнай дзейнасці незалежных прафсаюзаў. Арганізатарам кампаніі выступае Асацыяцыя "Салідарнасць", якая аказвае падтрымку прафсаюзным актывістам, а пачатак кампаніі прымеркаваны да гадавіны прафсаюзных пагромаў, учыненых рэжымам Лукашэнкі ў 2022 годзе. Кампанія працягнецца з 19 красавіка па канец чэрвеня 2023 года, а яе мэтай з'яўляецца прыцягненне ўвагі міжнароднай супольнасці да праблем, звязаных з правамі прафсаюзаў у Беларусі, і садзейнічанне іх вырашэнню.
Кампанiя салiдарнасцi
Мы заклікаем усіх далучыцца да нашай кампаніі і падтрымаць нашы патрабаванні. Мы павінны аб'яднацца, каб дабіцца сваіх правоў і годных умоваў працы для беларускіх працоўных.
Выкарыстоўвайце наступныя хэштэгі:
#Salidarnast #BelarusSolidarityCampaign #BKDP
Take part in the LabourStart information campaign here:
Кантакты для партнёраў для атрымання
дадатковай інфармацыі/зваротнай сувязі:
Лiзавета Мерляк, +4915203268972, liza.merliak@gmail.com
Марыя Тарадзецкая, +491637892590, traxy1988@gmail.com
Працягласць кампаніі:
19 красавiка 2023 – канец чэрвеня 2023
Важныя даты
12 красавiка MST Акцыя пратэсту ў Аргентыне
19 красавiка (12.00-13.00) акцыя пратэсту “Салiдарнасць” ў Берлiне
Красавiк 28-30 - Канферэнцыя LabourStart у Тбiлiсi, Грузiя