top of page
Search

Работніка Мазырскага НПЗ судзяць па двух крымінальных артыкулах

62-гадовага Ігара Шуканава абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах і паклёпе на Аляксандра Лукашэнку, піша «Наша Ніва».



Закрыты судовы працэс па справе супрацоўніка лабараторыі інфарматыкі і сувязі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода пачнецца 26 лютага ў Мазырскім раённым судзе. Шуканаву прад'яўлены абвінавачанні па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса.


Па ч. 2 арт. 367 КК РБ (“паклёп” у дачыненні да Лукашэнкі, сумешчаная з абвінавачаннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства) яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад шасці месяцаў да шасці гадоў з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.


Па ч. 1 арт. 342 КК РБ (удзел у акцыях пратэсту) Шуканаву можа быць прызначанае пакаранне ў выглядзе арышту ці да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.


Шуканаў быў затрыманы 1 жніўня 2024 года супрацоўнікамі ГУБАЗ, якія прыбылі з Мінска. Яго схапілі проста на працоўным месцы, пасля чаго на службовым аўтамабілі УАЗ-Патрыёт вывезлі з тэрыторыі завода.

На паркоўцы каля галоўнага ўваходу, дзе знаходзіліся відавочцы, сілавікі ўчынілі паказальнае затрыманне: яны выцягнулі Шуканава з машыны, кінулі тварам на асфальт, прыціснулі каленам галаву і надзелі кайданкі.


Характэрна, што раніцай таго ж дня Шуканава ўжо судзілі па адміністрацыйным артыкуле за распаўсюджванне "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Тады яму прызначылі штраф і адпусцілі, але праз некалькі гадзін ізноў затрымалі.


Read this text in рус or eng

Comments


Commenting has been turned off.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page