27-28 лютага выконваючы абавязкі старшыні Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Максім Пазнякоў падчас свайго візіту ў Рым сустрэўся з высокапастаўленымі прадстаўнікамі італьянскага парламента і прафсаюзнага руху.
Адным з ключавых момантаў гэтага дня стала сустрэча са старшынёй камітэта па замежных справах і абароне Сената Італіі, сенатарам Стэфаніяй Краксі. Падчас гэтай сустрэчы была асветленая сітуацыя з правамі прафсаюзаў і правамі чалавека ў Беларусі. Пазнякоў прадставіў дэталёвы агляд падзей і выклікаў, якія стаяць перад працоўным рухам у краіне.
Акрамя таго, Максім Пазнякоў правёў сустрэчу з П'ерам Паола Бамбардзьеры, генеральным сакратаром адной з вядучай італьянскай канфедэрацый прафсаюзаў - UIL. Падчас гэтай сустрэчы была выказана падтрымка і салідарнасць лідарам і актывістам беларускіх прафсаюзаў, якія апынуліся ў турме за сваю дзейнасць.
Завяршэннем насычанага дня сталі сустрэчы і прэс-канферэнцыя з прадстаўнікамі трох найбуйнейшых італьянскіх канфедэрацый прафсаюзаў - UIL, CGIL і CISL. На гэтых мерапрыемствах былі ўзняты важныя пытанні парушэнняў правоў і свабодаў прафсаюзаў у Беларусі. Заключным акордам дня стала сустрэча з прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Рыме.
Працягваючы свой візіт у "Вечны горад", Рым, Максім Пазнякоў сустрэўся 28 лютага з Маўрыцыа Ландзіні (Maurizio Landini) - Генеральным Сакратаром прафсаюза CGIL. Бакі абмеркавалі сітуацыю вакол незалежных прафсаюзаў у Беларусi, парушэнні правоў і свабод беларускіх прафсаюзных лідараў і актывістаў.
Лідар незалежнага прафсаюзнага руху Беларусі пры падтрымцы італьянскіх прафсаюзаў UIL, CGIL і CISL паўдзельнічаў у слуханнях у Парламенце і правёў сустрэчы і з італьянскімі парламенітарыямі, якія зараз ужо добра дасведчаныя аб сітуацыі з незалежным прафрухам Беларусі і аб зняволеных лідэрах і актывістах, якія былі пасаджаныя ў турму за сваю прафсаюзную дзейнасць.
Гэтыя прадуктыўныя дні сустрэч і дыскусій падкрэсліў важнасць міжнароднай падтрымкі для барацьбы за свабоду і справядлівасць у Беларусі.
コメント