top of page
Search

Палітзняволеная Ганна Аблаб адзначыла свой чарговы дзень нараджэння за кратамі

9 сакавіка 2025 года свой 47-ы дзень нараджэння за кратамі сустрэла Ганна Аблаб — былая супрацоўніца «Беларускай чыгункі» і палітычная зняволеная, асуджаная беларускім рэжымам на 11 гадоў пазбаўлення волі.


Ганна Аблаб
Ганна Аблаб

Ганна была затрымана 22 верасня 2021 года па абвінавачанні ў здрадзе дзяржаве і ўдзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні, пасля таго як ініцыятыва "Рабочы рух" была прызнана экстрэмісцкай. Работніца чыгункі, падтрымала стачку на беларускіх заводах і ўступіла ў аб'яднанне "Рабочы рух", што стала падставай для яе арышту.


Пасля затрымання Ганну змясцілі ў СІЗА КДБ, а пасля ў СІЗА-3. У лістападзе 2022 года ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд "справы Рабочага Руху", у якой яна была адной з дзесяці фігурантаў. Падчас судовага працэсу яна не прызнала сваю віну і адмовілася даваць паказанні. Нягледзячы на гэта, у лютым 2023 года суд вынес прысуд, прызнаўшы яе вінаватай па абодвух абвінавачаннях і прызначыўшы 11 гадоў пазбаўлення волі.


З таго часу Ганна адбывае сваё пакаранне ў калоніі агульнага рэжыму № 4. Яе імя таксама ўнесена ў "Пералік грамадзян Беларусі, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці", па рашэнні МУС.


Падтрымайце Ганну ў яе няпростым лёсе і напішыце ёй ліст у калонію, каб яна адчула вашую падтрымку і салідарнасць у гэты нялёгкі час.


Падтрымаць палітзняволеную лістамі можна на адрас: ВК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Ганне Аляксееўне Аблаб


Читать этот текст по-русски

Comments


Commenting has been turned off.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page