12 верасня палітвязню Ігару Мінцу споўнілася 47 гадоў. Гэты дзень Ігар правёў не ў сямейным коле, побач з сябрамі і блізкімі, а ў засценках калоніі №17 г. Шклова.
Ігар - былы юрысконсульт ААТ "Нафтан". Яго затрымалі і змясцілі ў СІЗА КДБ у Менску на наступны дзень пасля ператрусу ў ягоным доме ў Наваполацку 22 верасня 2021 года.
Мінцу было прад'яўлена абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе (арт. 356 КК) па справе "Рабочага Руху". Прыгавораны да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Падтрымаць палітвязня лістамі можна па адрасе: ВК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8. Ігар Мінц.
Читать этот текст по-русски
Comments