top of page
Search

Палітвязень Аляксандр Ярашук абраны ў Адміністрацыйную раду МАП

Updated: Jun 13

112-я Міжнародная канферэнцыя працы, якая праходзіць у Жэневе (Швейцарыя), абрала палітвязня і лідара Беларускага Кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандра Ярашука ў склад Адміністрацыйнай рады Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).



Дэлегаты Канферэнцыі прагаласавалі за кандыдатуру Аляксандра Ярашука на пасаду намесніка члена Адміністрацыйнай рады МАП ад работнікаў. Ім вядома, што Ярашук адбывае чатырохгадовы тэрмін у Магілёўскай турме, паводле надуманых абвінавачанняў.

На паседжанні Камітэта па стандартах і нормах МАП прозвішча Ярашука, як і імёны іншых прафсаюзных лідараў, неаднаразова гучала пры разглядзе "беларускага пытання". Некаторыя ўдзельнікі канферэнцыі падтрымалі Ярашука, апрануўшы майкі з яго выявай і слоганам «Вызваліць прафсаюзных актывістаў».


Рашэнне аб абранні Ярашука носіць не толькі сімвалічны характар. Адным з патрабаванняў Рэзалюцыі па Беларусі, прынятай у мінулым годзе, з'яўляецца вызваленне прафсаюзных лідараў, у тым ліку старшыні БКДП.


Адміністрацыйная рада з'яўляецца выканаўчым органам МАП, які прымае аператыўныя рашэнні па выкананні рашэнняў Канферэнцыі, забяспечвае кіраўніцтва і кантралюе дзейнасць Міжнароднага бюро працы ў перыяд паміж сесіямі Канферэнцыі.


Міжнародная канферэнцыя працы абірае сябраў Адміністрацыйнай рады тэрмінам на тры гады. Выбары праводзяцца паасобна па трох групах удзельнікаў таемным галасаваннем, дзе групы ўрадаў, працадаўцаў і працаўнікоў абіраюць сваіх адпаведных чальцоў.


Read this text in рус or eng


Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page