top of page
Search

Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на волю

Прафсаюзная актывістка ўжо амаль тры з паловай гады знаходзіцца за кратамі.



Актывістку прафсаюза РЭП з Брэста, маці дваіх дзяцей і палітычную зняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк не выпусцілі з калоніі ў прызначаны дзень. Як напісаў на сваёй старонцы ў Facebook яе муж Андрэй Шарэнда, 19 траўня Паліну павезлі кудысьці з калоніі №24.


У сакавіку гэтага года, калі беларускія прапагандысты здымалі сюжэт пра палітвязня, у кадры было напісана, што тэрмін зняволення Шарэнды-Панасюк павінен скончыцца 21 траўня. Аднак на днях у тэлеграм-канале ГУБАЗ з'явіўся з'едлівы каментар, што ніхто і не казаў аб вызваленні Паліны.


Пазней з'явілася інфармацыя, што жанчыну затрымалі 19 траўня на трое сутак. Сёння ёй павінна быць прад'яўлена новае абвінавачанне, сутнасць якога пакуль не вядома.

У 2021 годзе актывістку «Еўрапейскай Беларусі» і Беларускага прафсаюза радыёэлектронная прамысловасці (РЭП) асудзілі спачатку на 2 гады зняволення за нібыта гвалтоўныя дзеянні адносна міліцыянта і знявагу Лукашэнкі, а праз год да гэтага тэрміну ёй дадалі яшчэ 1 год нібыта за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі.


Паліна Шарэнда-Панасюк — маці дваіх непаўналетніх дзяцей. Паводле апошніх звестак, у заняволенні Паліна схуднела прыблізна на 18 кілаграмаў, яна пакутуе ад шэрагу захворванняў.


Read this text in eng or рус


Comentarios


bottom of page