У сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя аб прыпыненні некаторых пунктаў Калектыўнай дамовы на ААТ «Нафтан». Гэтая інфармацыя пацвярджаецца інфармацыяй з крыніц першаснай арганізацыяй «Белхімпрафсаюза», што дзейнічае на прадпрыемстве.
![](https://static.wixstatic.com/media/8c9c6d_4fcabb6695c04b5a989b3d5f6033b0ad~mv2.jpg/v1/fill/w_600,h_400,al_c,q_80,enc_auto/8c9c6d_4fcabb6695c04b5a989b3d5f6033b0ad~mv2.jpg)
Сярод урэзаных пунктаў аказаліся льготы для работнікаў і ветэранаў прадпрыемства пры аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні ў старонніх арганізацыях, наведвання спартыўных аб'ектаў. Таксама прыпынены льготы ў памеры 50 працэнтаў па аплаце штомесячнага дадатковага выхаднога дня маці або бацькі, апекуна, што выхоўвае дваіх дзяцей да 16 гадоў. А традыцыйныя святочныя выплаты прэміі, з нагоды прафесійнага свята - Дня хіміка, былі адкладзены на паўгода.
![Павел Сакалоўскі, Беларускі Незалежны прафсаюз](https://static.wixstatic.com/media/8c9c6d_f41b8c414c4544d39c33d1f0d45c3765~mv2.jpg/v1/fill/w_980,h_477,al_c,q_85,usm_0.66_1.00_0.01,enc_auto/8c9c6d_f41b8c414c4544d39c33d1f0d45c3765~mv2.jpg)
На думку былога прафсаюзнага лідара, Паўла Сакалоўскага, гэта заканамерная для Беларусі тэндэнцыя і ўразанне пунктаў Калектыўнай дамовы на ААТ «Нафтан», хутчэй за ўсё працягнуцца. Ён зазначае, што такія дзеянні часта звязаны з эканамічнымі праблемамі прадпрыемства, што ўнясе сур'ёзныя змены ў жыццё работнікаў.
На думку эксперта, работнікаў завода павінна непакоіць адсутнасць аргументацыі па ўразанні сацыяльных ільгот і гарантый. Гэта можа ўвайсці ў звычку ў сябраў камісіі:
- Тое, што гэта будзе адбывацца, мы лічылі і раней, асабліва з моманту знішчэння ўсіх незалежных прафсаюзаў у Беларусі. На прадпрыемствах не засталося людзей, якія б маглі сапраўды прадстаўляць інтарэсы працоўных і спрабаваць хоць неяк іх адстойваць, - лічыць Павел. - А ў гэтай сітуацыі мы бачым відавочнае зліццё адміністрацыі прадпрыемства і «Белхімпрафсаюза». Я ўпэўнены, што 90% сяброў гэтай жа камісіі па выкананні КД ад адміністрацыі з'яўляюцца сябрамі «Белхімпрафсаюза».
Паводле слоў Сакалоўскага, аналагічныя працэсы можна назіраць і на іншых прадпрыемствах, такіх як ААТ "Беларуськалій":
- Мне вядома, што цяпер на «Беларуськаліі» прадстаўнікі праўладнага прафсаюза і адміністрацыі абмяняліся праектамі калектыўнага дагавора ў бліжэйшы час пачнуцца першыя паседжанні перамоўнай камісіі. Хутчэй за ўсё частка сацыяльных ільгот і гарантый будзе ўрэзана. Напрыклад, ёсць інфармацыя аб тым, што аплата звышурочных работ, "трайных у выхадныя", дні будзе ўрэзана.
Read this text in рус
Comments