top of page
Search

Дзень нараджэння ў прафсаюзнага актывіста і палітвязня Максіма Сеніка

2 лютага 2025 года свой дзень нараджэння ў няволі адзначыў актывіст Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) Максім Сенік, прыгавораны беларускім рэжымам да 4 гадоў пазбаўлення волі.


Максім Сенік
Максім Сенік

Максім Багданавіч Сенік з'яўляецца сябрам Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) на «Гродна Азот». Яго затрымалі ў Гродне за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за рэпост у сацыяльных сетках.


Палітвязня абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: абразу Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368), садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 і ч. 1 арт. 361-2).


12 чэрвеня суддзя Гродзенскага абласнога суда Мікалай Рачынскі прыгаварыў Максіма да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму.


Падтрымаць палітвязня лістамі можна на адрас: ВК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, Максіму Багданавічу Сеніку.


Читать этот текст по-русски

Commentaires


Les commentaires ont été désactivés.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page