Сёння свой чарговы дзень нараджэння ў няволі адзначае былы кіраўнік Першаснай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза працаўнікоў ААТ «Нафтан», палітзняволеная Вольга Брыцікава.
Справа супраць Брыцікавай пачалася ў сакавіку 2024 года. 8 красавіка Віцебскі абласны суд прыгаварыў яе да 3 гадоў калоніі па абвінавачанні ў распальванні варожасці (артыкул 130 КК). Аднак 20 жніўня актывістку зноў пачалі судзіць, на гэты раз па артыкулах аб закліках да дзеянняў супраць нацбяспекі (частка 3 артыкула 361 КК) і садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (частка 1 артыкула 361-4 КК).
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, і Вользе Брыцікавай дадалі тры гады калоніі да яе папярэдняга тэрміну.
Читать этот текст по-русски
Commentaires