top of page
Search

Дзень нараджэння ў актывіста прафсаюза РЭП і палітвязня Арцёма Пархамовіча

26 снежня спаўняецца 29 гадоў Арцёму Пархамовічу, былому супрацоўніку "Белтэлекама" і сябру прафсаюза РЭП, прыгаворанаму да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.


Арцем Пархамовіч
Арцем Пархамовіч

Нагадаем, Былы супрацоўнік «Белтэлекама», сябра прафсаюза РЭП Арцём Пархамовіч быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года. Яго змясцілі ў СІЗА і абвінавацілі ў перадачы асабістых дадзеных міліцыянтаў у тэлеграм-канал.

25 лістапада 2021 года пачаўся суд, які праходзіў у закрытым рэжыме і на якім стала вядома, што Арцёма абвінавачваюць агулам па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса:  130, 198, 203-1, 352, 364, 365, 366, 389  (саўдзел у наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і розні па глебе іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, і г.д.).​


8 лютага 2022 года Мінгарсуд прысудзіў Арцёма да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.


Арцем Пархамовіч быў даданы ў спіс экстрэмістаў.


Падтрымаць палітвязня лістамі можна на адрас: ВК №17 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8. Арцему Пархамовічу.


Читать этот текст по-русски

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page