top of page
Search

Асаблівасці пенсійнай сістэмы Беларусі

Updated: Jan 16

Сістэма пенсійнага забеспячэння ў Беларусі, урэгуляваная Законам "Аб пенсійным забеспячэнні" са шматлікімі папраўкамі, ахоплівае розныя віды пенсій, уключаючы працоўныя і сацыяльныя. Працоўныя пенсіі, у сваю чаргу, даюцца па розных падставах. Па якіх? Давайце разбірацца.



Виды пенсій


Пенсіі падзяляюцца на працоўныя і сацыяльныя (артыкул 4 Закона). У сваю чаргу працоўныя пенсіі прызначаюцца:


  • па ўзросце;

  • па інваліднасці;

  • з нагоды страты карміцеля;

  • за выслугу гадоў;

  • за асаблівыя заслугі перад рэспублікай;


Умовы назначэння пенсіі па ўзросту на агульных падставах (артыкул 11 Закона).


З 2017 года ў Беларусі пенсійны ўзрост павысіўся на тры гады. Права на пенсію па ўзросту на агульных падставах маюць мужчыны пры стажы работы не менш як 25 гадоў, жанчыны пры стажы работы не менш як 20 гадоў пасля дасягнення агульнаўстаноўленага пенсiйнага ўзросту:


  • у 2016 годзе: мужчыны - 60 гадоў, жанчыны - 55 гадоў;

  • у 2017 годзе: мужчыны - 60 гадоў 6 месяцаў, жанчыны - 55 гадоў 6 месяцаў;

  • у 2018 годзе: мужчыны - 61 года, жанчыны - 56 гадоў;

  • у 2019 годзе: мужчыны - 61 гады 6 месяцаў, жанчыны - 56 гадоў 6 месяцаў;

  • у 2020 годзе: мужчыны - 62 гадоў, жанчыны - 57 гадоў;

  • у 2021 годзе: мужчыны - 62 гадоў 6 месяцаў, жанчыны - 57 гадоў 6 месяцаў;

  • у 2022 годзе і наступныя гады: мужчыны - 63 гадоў, жанчыны - 58 гадоў.


Такім чынам, з 2022 года ў Беларусі пенсійны ўзрост для мужчын і жанчын складае 63 і 58 гадоў адпаведна.


Законам аб пенсійным забеспячэнні прадугледжана адказнасць работадаўцаў за своечасовае афармленне дакументаў работнікам, неабходных для атрымання пенсіі. На іх жа ўскладзена і матэрыяльная адказнасць перад пенсіянерам за шкоду, прычыненую несвоечасовым і няпоўным афармленнем дакументаў.


Прыклад з практыкі


3 кастрычніка 2018 года суддзя суда Рэчыцкага раёна Алена Каліноўская спагнала з мясцовага водаканала на карысць работніка Уладзіміра Пархуты нявыплачаную па віне прадпрыемства пенсію за 27 месяцаў і 11 дзён у памеры 8600 BYN.


Як прававы інспектар працы незалежнага прафсаюза РЭП я прадстаўляў інтарэсы работніка ў судзе. У выніку суд цалкам стаў на бок працоўнага, мы спагналі з прадпрыемства на карысць працоўнага каля 4 тыс. даляраў ЗША.


Нагадаем, раней Уладзімір Пархута працаваў на шахце ў Казахстане падземным электраслесарам, дзе зарабіў неабходны стаж для налічэння яму пенсіі за працу з асаблівымі ўмовамі. Апошнія 20 гадоў ён працягваў працаваць кіроўцам аўтамабіля ў рэчыцкім водаканале. У аддзеле кадраў гэтага не ўлічылі, спахапіліся калі мужчыне споўнілася 55 гадоў, хаця абавязаны былі адправіць яго на льготную пенсію ў 53 гады. Пасля таго, як з дапамогай прафсаюза працаўнік падаў супраць свайго працадаўцы пазоў у суд, пенсію яму тут жа аформілі, але за больш за 27 месяцаў яму нічога не было налічана па віне працадаўцы.


У наступных рубрыках мы падрабязна раскажам і пра іншыя віды працоўных пенсій у Беларусі з улікам пенсійнага заканадаўства, якое пастаянна змяняецца.


Калі ў Вас ёсць канкрэтная сітуацыя і вы не знайшлі тут адказу - вось спасылка на наш чат-бот, дзе вы атрымаеце індывідуальную кансультацыю.


Леанід СУДАЛЕНКА, юрыст Salidarnast e.V. з дваццацігадовым досведам у пытаннях абароны правоў працоўных Беларусі. Былы прававы інспектар дэмакратычнага прафсаюза РЭП, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна”, лаўрэат міжнародных праваабарончых прэмій.


Read this text in рус

bottom of page