Dec 14, 20231 min
Уладзімір Жураўка — былы аператар дыстанцыйнага пульта кіравання цэху "Аміяк-3" на "Гродна Азот" і сябра Беларускага Незалежнага прафсаюза.
Ен быў затрыманы 18 верасня 2021 года і абвінавачаны паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве), арт. 188 КК (паклёп) і ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім). У лютым яго асудзілі да 15 гадоў калоніі.
Тэрмін Жураўку накіравалі адбываць у бабруйскую калонію.
Па інфармацыі MAYDAY TEAM, 16 лістапада ў Бабруйску адбыўся суд па справе аб замене Уладзіміру рэжыму ўтрымання. Суддзя Павел Карцінін пастанавіў перавесці палітвязня ў турму. Ён будзе адбываць тэрмін у магілёўскай турме № 4.