Dec 1, 20231 min

У шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ўвайшлі прафсаюзныя актывісты

Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2023 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст. Сярод іх — актывісты прафсаюза РЭП.

Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці ўручаецца штогод за дасягненні ў галіне правоў чалавека: праваабаронцу, журналісту і праваабарончай кампаніі ці ініцыятыве.

Сёлета ў Праваабарончай прэміі з'явілася новая намінацыя: «Праваабарончая салідарнасць». Гэтая намінацыя па меркаванні арганізатараў дазволіць уганараваць тых, хто зазнаў пакуты пераследу.

У спісе першых фіналістаў лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП Васіль Бераснеў, юрыст Уладзь Лабковіч і грамадская актывістка з Брэста Паліна Шарэнда-Панасюк.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў пройдзе ў Вільні 10 снежня.

Read this text in eng or рус