Jun 19, 20231 min

Актывістку прафсаюза РЭП асудзілі да двух гадоў абмежавання волі

Актывістку ліквідаванага Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Галіну Смірнову асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі".

Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 19 чэрвеня паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі адразу трох чалавек.

Жыхароў Бабруйска абвінавацілі па "народным" артыкуле за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе. Сярод іх палітзняволеная актывістка Галіна Смірнова. Яе асудзілі да двух гадоў "хатняй хіміі".

Вядома, што па справе адбылося адно пасяджэнне. На ім пракурор паспеў запрасіць для палітвязняў тэрміны. Галіна Смірнова ўтрымлівалася пад вартай з 24 сакавіка 2023 года. Пасля абвяшчэння прысуду яе вызвалілі ў зале суда.

Read this text in eng or рус