Aug 31, 20231 min

Актывістка прафсаюза РЭП спыніла галадоўку

Патрабаванні Паліны Шарэнды-Панасюк аб больш чалавечых умовах побытавага ўтрымання выкананыя, адзначае праваабаронцы цэнтр «Вясна».

Palina Sharenda-Panasiuk
Вядома, што з Рэчыцкага ІЧУ Паліну перавялі ў СІЗА-3 Гомеля, дзе яна будзе знаходзіцца да суду. Цяпер ёй зноў можна будзе дасылаць лісты, бандэролі і грашовыя пераводы.

Паліна павінна была выйсці на волю мінулым летам, але яе асудзілі яшчэ на 1 год калоніі. У красавіку супраць жанчыны завялі ўжо новую справу — зноў за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».

Крыніца: spring96.org

Read this text in eng or рус