top of page

Вынікі пошуку

10 items found for ""

  • Кампаніі | Salidarnast.info

    Кампаніі "Прафсаюзная дзейнасць - не экстрэмізм!" Кампанія "Прафсаюзная дзейнасць - не экстрэмізм!" была запушчана з мэтай прыцягнення ўвагі сусветнай грамадскасці да сітуацыі з правамі працоўных у Беларусі. У краіне адбываецца паліцэйскі тэрор, катаванні і цкаванне нязгодных з дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі, у тым ліку прафсаюзных актывістаў. ​ Кампанія заклікае да вызвалення прафсаюзных і палітычных зняволеных, спынення рэпрэсій прафсаюзных актывістаў і аднаўлення гарантый легальнай дзейнасці незалежных прафсаюзаў. Арганізатарам кампаніі выступае Асацыяцыя "Салідарнасць", якая аказвае падтрымку прафсаюзным актывістам, а пачатак кампаніі прымеркаваны да гадавіны прафсаюзных пагромаў, учыненых рэжымам Лукашэнкі ў 2022 годзе. Кампанія працягнецца з 19 сакавіка па 22 красавіка 2024 года, а яе мэтай з'яўляецца прыцягненне ўвагі міжнароднай супольнасці да праблем, звязаных з правамі прафсаюзаў у Беларусі, і садзейнічанне іх вырашэнню. 19 Красавіка 2024 19 Красавіка 2024 19 Красавіка 2024 Дзень дзеянняў за правы прафсаюзаў і дэмакратыю ў Беларусі 19 красавіка пройдзе Дзень дзеянняў за правы прафсаюзаў і дэмакратыю ў Беларусі з патрабаваннем вызвалення беларускіх прафсаюзных лідараў, якія знаходзяцца ў зняволенні. Нагадаем, што вынікам праўлення Лукашэнкі і ягонай сістэмы, стала ліквідацыя чатырох незалежных прафсаюзаў (БНП, СПБ, СПМ і РЭП), Асацыяцыі прафсаюзаў БКДП і арышт яе лідараў у 2022 годзе. На сённяшні момант у зняволенні знаходзяцца амаль паўсотні прафсаюзных лідараў і актывістаў. Многія з іх унесены ў спісы экстрэмістаў або тэрарыстаў. Гэта зроблена для паражэння іх у правах і пастаяннага нагляду за імі, нават калі яны выйдуць на волю. Кампанія праводзіцца намі разам з Міжнароднай Канфедэрацыяй прафсаюзаў (МКП). ​ Вы можаце публічна падтрымаць рух за незалежныя прафсаюзы і дэмакратыю ў Беларусі, каб абмеркаваць грубы ўціск, з якім сутыкаюцца беларускія працоўныя. Мы заклікаем Вас далучыцца да кампаніі, выканаўшы адно з наступных дзеянняў: 01 Патрабаваць вызвалення прафсаюзных лідэраў Накіраваць лісты ўраду Рэспублікі Беларусь і арганізаваць акцыі каля амбасадаў з патрабаваннем доступу і вызвалення лідараў прафсаюзаў, у тым ліку старшыні БКДП, віцэ-прэзідэнта МКП і сябра Адміністрацыйнай рады МАП Аляксандра Ярашука. 03 Падрыхтаваць лісты па рэзалюцыі МАП Накіруйце лісты вашым нацыянальным урадам з просьбай выканаць рэзалюцыю МАП, прынятую Міжнароднай канферэнцыяй працы ў чэрвені 2023 года, з улікам культурных, эканамічных, гандлёвых, навуковых і іншых абласцей міжнароднага супрацоўніцтва з Беларуссю, запытаўшы інфармацыю аб дзеяннях, ужо зробленых у гэтых адносінах, уключаючы пытанні, якія датычацца невысылкі і ўзаемадзеяння з іншымі структурамі ААН і міжнароднымі арганізацыямі, а таксама патрабаванне дыпламатычных намаганняў для атрымання доступу да зняволеных прафсаюзных дзеячаў і іх вызвалення. 05 Прыняць удзел у тэматычных нарадах па Беларусі Патрабаваць ад нацыянальных прадстаўнікоў - трохбаковых партнёраў, а таксама прадстаўнікоў дзяржаў у розных установах ААН прыняць удзел у тэматычнай нарадзе высокага ўзроўню па Беларусі перад МКП, як гэта было вырашана Адміністрацыйнай Радай МАП, заклікаўшы Беларусь паважаць рэкамендацыі МАП наглядных органаў і забяспечыць, каб прафсаюзы належалі і кантраляваліся працоўнымі, а не ўрадам. 02 Арганізаваць удзел нацыянальных прадстаўнікоў у нарадзе па Беларусі Праводзіць сустрэчы па пытаннях комплекснай праверкі правоў чалавека з працадаўцамі і ўрадамі Беларусі, аналізаваць ланцужкі паставак, фінансавыя і іншыя бізнес-паслугі, у якіх удзельнічаюць беларускія прадпрыемствы, а таксама рабіць крокі па выкарыстанні рычагоў уздзеяння для ліквідацыі парушэнняў. 04 Запісаць відэа-пасланне салідарнасці Запішыце відэапасланне салідарнасці з прафсаюзнымі лідарамі, заявіўшы, што прафсаюзная дзейнасць не з'яўляецца экстрэмізмам, заклікаўшы да свабоды аб'яднання і дэмакратыі, а таксама да вызвалення зняволеных прафсаюзных актывістаў у Беларусі. Калі ласка, падзяліцеся сваім паведамленнем у сваіх інфармацыйных крыніцах з хаштэгамі: #FreeBelarusUnionists #SolidarityWithBelarusTradeUnionists #SupportBelarusWorkersRights #April19_WorkersRights каб мы маглі паўторна падзяліцца ім. 06 Далучыцца да анлайн-сустрэчы па абмеркаванні беларускага пытання Таксама, вы можаце далучыцца да анлайн-сустрэчы, арганізаванай МКП і ЕКП, 19 красавіка з 9.30 да 11.00 па цэнтральна-еўрапейскім летнім часе ў рамках Дня дзеянняў за правы прафсаюзаў і дэмакратыю ў Беларусі. Сустрэча будзе праходзіць на англійскай і рускай мовах, зарэгістравацца можна тут . Street Action • Street Action • Street Action • Street Action • Street Action • Street Action • Street Action Акцыя салідарнасці 19 красавіка Salidarnast e.V. праводзіць акцыю пратэсту, прысвечаную гэтай падзеі, якая адбудзецца на Парыжскай плошчы, 10117 Берлін, каля Брандэнбургскай брамы, з 12:30 да 13:30. Будзем радыя бачыць вас на акцыі. Location April 19, 2024 Location Berlin 10117 Paris Square (Parise Platz) Location 12:30 - 13:30 Кампанiя салiдарнасцi Мы заклікаем усіх далучыцца да нашай кампаніі і падтрымаць нашы патрабаванні. Мы павінны аб'яднацца, каб дабіцца сваіх правоў і годных умоваў працы для беларускіх працоўных. Спампаваць постэры тут Download archive Campaign Posters - Type 1 Download Campaign Posters - Type 2 Download Campaign Posters - Type 3 Download Campaign Posters - Type 4 Download Campaing Posters - Type 5 Download Campaign Posters - Type 6 Download Campaign Posters - Type 7 Download Campaign Flyers (english, deutsch) Download Выкарыстоўвайце наступныя хэштэгі: #FreeBelarusUnionists #SolidarityWithBelarusTradeUnionists #SupportBelarusWorkersRights #April19_WorkersRights Кантакты для партнёраў для атрымання дадатковай інфармацыі/зваротнай сувязі: Лiзавета Мерляк, +4915203268972, liza.merliak@gmail.com Марыя Тарадзецкая, +491637892590, traxy1988@gmail.com Працягласць кампаніі: 19 сакавiка 2024 – 22 крас авiка 2024 Важныя даты 19 красавіка 2024, 12.30-13.30 – акцыя пратэсту “Салідарнасці” ў Берліне LIVE broadcast from the action: https://www.facebook.com/events/424772346813387

  • Галоўная | Salidarnast.info

    Матэрыялы "Салідарнасці" прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкімі 2 красавіка 2024 года стала вядома, што ўсе інфармацыйныя матэрыялы і атрыбутыка нашай арганізацыі былі ўнесены ў "Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў". Рашэнне аб гэтым прыняў суд Цэнтральнага раёна горада Мінска ад 28 сакавіка 2024 года, паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў РБ. Чытаць далей Аб Салідарнасцi Хто мы Salidarnast e.V. - гэта арганізацыя, заснаваная прафсаюзнымі лідарамі і актывістамі з Беларусі, якія былі вымушаныя пакінуць краіну праз рэпрэсіі і ліквідацыю дэмакратычных прафсаюзаў. Чытаць далей Апошнія Навіны Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк не можа сустрэцца са сваім адвакатам ужо 4 месяцы Адвакат прафсаюзнай актывісткі і палітычнай зняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк заявіў, што яму зноў не дазволілі сустрэцца з ягонай падабарон Калі наймальнік можа адмовіць у прадастаўленні адпачынка без заробку? Ці можна ўзяць адпачынак без захавання заработнай платы і ці мае права наймальнік адмовіць у прадастаўленні такога водпуску? Андрэй Ханевіч адзначае дзень нараджэнне за кратамі Заўтра, прафсаюзны лідар і палітычны зняволены Андрэй Ханевіч адзначае свой дзень нараджэння за кратамі. Яму спаўняецца 49 год. Усе навіны Зняволеныя Прафсаюзнiкi 42 колькасць незаконна зняволеных прафсаюзных лідараў і актывістаў 35 з іх - мужчыны, якія змагаліся за правы і свабоды працоўных Беларусі 7 адважных жанчын, якія адстойвалі дэмакратычныя каштоўнасці і права на годную працу Нашы браты і сёстры, якія былі зняволеныя рэжымам за свае перакананні Аблаб Ганна Рабочы Рух Аляксейчук Аляксей СПБ Сенiк Максiм БНП Арэшка Вацлаў РЭП Бераснеў Васiль РЭП Берднiковiч Уладзiмiр БНП Карнеенка Ганна СПМ Марцiновiч Ўлад СПБ Шамецька Сяргей Рабочы рух Чычмароў Вiталь СПМ Дзюба Сяргей Рабочы Рух Фядынiч Генадзь РЭП Глядзець усiх Маючыя адбыцца падзеі No upcoming events at the moment

  • Пра нас | Salidarnast.info

    Аб Салідарнасцi Хто мы Асацыяцыя "Салідарнасць" заснавана прафсаюзнымі лідарамі і актывістамі з Беларусі, якія вымушана пакінулі краіну, пасля ліквідацыі і рэпрэсій у дачыненні да дэмакратычных прафсаюзаў. Дабрачынная асацыяцыя зарэгістраваная ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія і базіруецца ў Брэмене. "Our history teaches us that dictatorships are never durable, no matter how strong they may seem for a time, while workers will never stop organising democratic trade unions in their constant struggle for freedom and justice for themselves and for society." Dan Gallin Наша місія Мэта Асацыяцыі «Салідарнасць»: адраджэнне незалежнага прафсаюзнага руху для стварэння ў Беларусі дэмакратычнага грамадства, заснаванага на прынцыпах сацыяльнай справядлівасці і годнай працы. Наша бачанне Мы не можам пакінуць нашых калег у турмах без падтрымкі, а беларускіх працоўных сам-насам з рэжымам. Нягледзячы на зьнішчэньне незалежнага прафсаюзнага руху, працоўныя ў Беларусі застаюцца той сілай, якая можа супрацьстаяць дыктатуры. І мы павінны ўсяляк падтрымліваць іх памкненні да дэмакратыі і пры гэтым захоўваць прафсаюзную культуру. Мэты і задачы Нашы мэты і задачы з'яўляюцца выключна дабрачыннымі. Мы аказваем дапамогу палітычна пераследуемым асобам, прафсаюзным уцекачам з Беларусі, а таксама садзейнічаем грамадскай і прафсаюзнай асвеце. Дзейнасць Мы рэалізуем нашу дзейнасць праз арганізацыю публічных мерапрыемстваў, міжнародную і інфармацыйную працу. Экспертны аналіз сацыяльнай, прававой і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, праграмы асветы і прафсаюзнай падрыхтоўкі, а таксама супраца з аналагічнымі арганізацыямі і ініцыятывамі.

  • Кампаніі | Salidarnast.info

    Кампаніі "Прафсаюзная дзейнасць - не экстрэмізм!" Кампанія "Прафсаюзная дзейнасць - не экстрэмізм!" была запушчана з мэтай прыцягнення ўвагі сусветнай грамадскасці да сітуацыі з правамі працоўных у Беларусі. У краіне адбываецца паліцэйскі тэрор, катаванні і цкаванне нязгодных з дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі, у тым ліку прафсаюзных актывістаў. ​ Кампанія заклікае да вызвалення прафсаюзных і палітычных зняволеных, спынення рэпрэсій прафсаюзных актывістаў і аднаўлення гарантый легальнай дзейнасці незалежных прафсаюзаў. Арганізатарам кампаніі выступае Асацыяцыя "Салідарнасць", якая аказвае падтрымку прафсаюзным актывістам, а пачатак кампаніі прымеркаваны да гадавіны прафсаюзных пагромаў, учыненых рэжымам Лукашэнкі ў 2022 годзе. Кампанія працягнецца з 19 красавіка па канец чэрвеня 2023 года, а яе мэтай з'яўляецца прыцягненне ўвагі міжнароднай супольнасці да праблем, звязаных з правамі прафсаюзаў у Беларусі, і садзейнічанне іх вырашэнню. Кампанiя салiдарнасцi Мы заклікаем усіх далучыцца да нашай кампаніі і падтрымаць нашы патрабаванні. Мы павінны аб'яднацца, каб дабіцца сваіх правоў і годных умоваў працы для беларускіх працоўных. Спампаваць постэры тут Download archive Campaign Posters - Type 1 Download Campaign Posters - Type 2 Download Campaign Posters - Type 3 Download Campaign Posters - Type 4 Download Campaing Posters - Type 5 Download Campaign Posters - Type 6 Download Campaign Posters - Type 7 Download Campaign Flyers (english, spanish) Download Выкарыстоўвайце наступныя хэштэгі: #Salidarnast #BelarusSolidarityCampaign #BKDP Take part in the LabourStart information campaign here: https://www.labourstartcampaigns.net/show_campaign.cgi?c=5264 Кантакты для партнёраў для атрымання дадатковай інфармацыі/зваротнай сувязі: Лiзавета Мерляк, +4915203268972, liza.merliak@gmail.com Марыя Тарадзецкая, +491637892590, traxy1988@gmail.com Працягласць кампаніі: 19 красавiка 2023 – канец чэрвеня 2023 Важныя даты 12 красавiка MST Акцыя пратэсту ў Аргентыне ​ 19 красавiка (12.00-13.00) акцыя пратэсту “Салiдарнасць” ў Берлiне Красавiк 28-30 - Канферэнцыя LabourStart у Тбiлiсi, Грузiя

  • Вязнi | Salidarnast.info

    Вязьнi Нашы браты і сёстры, якія былі зняволеныя рэжымам за свае перакананні Рабочы Рух Аблаб Ганна Інжынер Цэнтра кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі ў аддзеле распрацоўкі раскладу руху цягнікоў. Затрыманая аператыўнікамі КДБ 20 верасня 2021 года пасля ператрусу ў яе дома і змешчана ў СІЗА КДБ. Абвінавачвалася па ч.1 арт.356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Асуджана на 11 гадоў калоніі. У яе двое непаўналетніх дзяцей. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №4 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. СПБ Аляксейчук Аляксей Быў затрыманы на працоўным месцы, у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі. Аляксей Аляксейчык - лекар са стажам больш за 20 гадоў, ён праводзіў аперацыі па перасадцы касцявога мозгу. Асуджаны на 2 года і 6 месяцаў калоніі. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №17 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8. NOW! Свабоду прафсаюзным актывістам! Асацыяцыя «Салідарнасць» лічыць адной з галоўных задач барацьбу за вызваленне нашых арыштаваных калегаў, прызнаных палітвязнямі. Мы будзем змагацца за іх свабоду да канца! РЭП Арэшка Вацлаў Актывіст прафсаюза РЭП, рэдактар прафсаюзнай газеты. Затрыманы 19 красавіка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. 5 студзеня 2023 г. быў вынесены прысуд - восем гадоў пазбаўлення волі. На момант вынясення прысуду актывiст знаходзiўся ў Магілёўскай турме № 4. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №17 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8. РЭП Бераснеў Васiль В.а. старшыні прафсаюза РЭП. Быў затрыманы 19 красавіка 2022 года ў рамках крымінальнай справы, змешчаны ў СІЗА з прад'яўленнем шэрагу абвінавачанняў. Па сукупнасці абвінавачванняў быў пакараны 9 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №15 213105, г. Магілёў, п/о Вейна, Слаўгарадская шаша 183. БНП Берднiковiч Уладзiмiр Асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 364: "Гвалт або пагроза прымянення насілля ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў". Па версіі блізкіх, 4.10. 2020 года, Уладзімір быў на адным з мітынгаў, уцякаючы падчас разгону яго бруёй збіў з парапета вадамёт, і ён упаў з вышыні на супрацоўніка АМАПа. Пазней гэтае падзенне расцанілі, як гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ​ Будзе дададзена... СПМ Саковiч Святлана Святлана, сябра прафсаюза СПМ і былая супрацоўніца ліцейнага цэха МТЗ, была затрымана беларускімі сілавікамі ў жніўні 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту, якія праходзілі ў Беларусі ў 2020 годзе. Жанчыну асудзілі 25 лістапада 2022 г. за злачынства, прадугледжанае арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Суд прызнаў яе вінаватай і прызначыў ёй тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Святлану вызвалілі ў зале суда. ​ Месца ў трымання палiтвязня: Абмежаванне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). БНП Кухаронак Аляксандр Аляксандр Кухаронак, які ў 2020 годзе адным з першых абвясціў на прадпрыемстве страйк, быў затрыманы 11 жніўня АМАПам у вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна. Ператрусы прайшлі ў яго кватэры ў Наваполацку, а таксама ў бацькоўскай хаце і ў вёсцы Росіца. Кухаронак абвінавачваецца па артыкуле 361 Крымінальнага кодэксу (заклікі да абмежавальных мер (санкцыяў), іншых дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь), але невядома ў якой частцы. ​ Месца ў трымання палiтвязня: СІЗА №2 210026, г. Віцебск, вуліца Гагарына, 2 СПМ Варановiч Змiцер Зміцер, сябра прафаюза СПМ і былы работнік БелАЗ, быў прызнаны вінаватым у абразе Лукашэнкі і (ч. 1 арт. 368 КК) і двух міліцыянтаў (арт. 369 КК). Мужчыну прысудзілі два з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 100 базавых велічыняў. Судовае паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме па патрабаванні прадстаўніка пракуратуры. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №17 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8. СПМ Чычмароў Вiталь Былы інжынер. У 2020 годзе быў звольнены за прафсаюзную дзейнасць. Кіраваў першаснай арганізацыяй Свабоднага прафсаюзу мэталістаў. Яго затрымалі 19 красавіка 2022 года, дома прайшоў ператрус. Віталю прад'явілі абвінавачанне, яго змясцілі ў СІЗА. У яго ёсць непаўналетняе дзіця. Віталь асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у хатні ізалятар. ​ Месца ў трымання палiтвязня: Абмежаванне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Рабочы Рух Дзюба Сяргей Актывіст Рабочага Руху, працаваў у Цэнтры кіравання перавозкамі Беларускай чыгункі цягніковым дыспетчарам. У лістападзе 2020 года ён далучыўся да агульнанацыянальнай забастоўкі. Затрыманы аператыўнікамі КДБ 20 верасня 2021 года пасля ператрусу дома і змешчаны ў СІЗА КДБ. Выстаўлена абвінавачанне па ч.1 арт.356 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі. У яго трое непаўналетніх дзяцей. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №3 11300, Віцебская вобласць, Віцебскі раён, п. Віцьба. РЭП Фядынiч Генадзь Былы старшыня Незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці – РЭП. Генадзь быў затрыманы 19 красавіка 2022 года і змешчаны ў СІЗА КДБ. Затым яму выставілі абвінавачанне і перавялі ў СІЗА-1. Па сукупнасці абвінавачванняў быў пакараны 9 гадамі пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №2 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1. Рабочы Рух Гашнiкаў Аляксандр Аляксандр быў затрыманы 18 верасня 2021 году. Ён утрымліваецца пад вартай у рамках расследавання крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 КК) у дачыненні да некалькіх супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымлівалі мясцовыя страйкі пасля фальсіфікацыі жнівеньскіх выбараў. 2020 і ўваходзілі ў працоўную праваабарончую групу «Рабочы рух». Асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №1 211445, вул. Тэхнічная-8, г. Наваполацк. ​ ​ РЭП Паліна Шарэнда-Панасюк Грамадская і прафсаюзная актывістка з Брэста. Паліну затрымалі 3 студзеня 2021 года і прад'явілі абвінавачанні па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) за тое, што нанесла драпіну аднаму з міліцыянтаў, якія прыйшлі да яе дадому. Пазней стала вядома, што яе таксама абвінавачваюць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Падчас зняволення Паліну некалькі разоў змяшчалі ў карцэр, яна скардзілася на псіхалагічны і фізічны ціск. У дачыненні да яе быў вынесены прысуд - два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. На пачатак снежня 2021 г. Паліну ўжо пяць разоў са жніўня змяшчалі ў штрафны ізалятар. Вядома, што на яе заведзена яшчэ адна справа па арт. 411 Крымінальнага кодэкса - Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы. ​ Месца ў трымання палiтвязня: СИЗА №1 220050, вулiца Валадарскага 2, Мiнск. РЭП Смiрнова Галiна Галіна Смірнова, якая раней узначальвала Бабруйскую рэгіянальную арганізацыю Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), была затрымана ў Бабруйску 24 сакавіка 2023 года. Жанчына была змешчаная ў ІЧУ. У дачыненні Галіны распачата крымінальная справа па артыкуле 108 КПК (Затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні ў здзяйсненні злачынства) і арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Суд прызнаў Галіну вінаватай і прысудзіў ёй два гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову. ​ Месца ў трымання палiтвязня: Абмежаванне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). СПМ Громаў Мiхаiл Сакратар рады Свабоднага прафсаюзу мэталістаў. Яго затрымалі 19 красавіка 2022 г. Міхаілу прад'явілі абвінавачанне і змясцілі ў СІЗА. Яму інкрымінуецца арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеяньні, груба парушаючыя грамадзкі парадак) і прыгавораны да двух з паловай гадоў абмежаваньня волі - хатняй хiмii. ​ Месца ў трымання палiтвязня: Абмежаванне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). СПБ Кандрацюк Алясндр 5 верасьня быў затрыманы сябра СПБ, малодшы навуковы супрацоўнік Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі НАН Беларусі Аляксандар Кандрацюк, якога абвінавацілі адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу: артыкул 130 ч.1 – падбухторваньне да сацыяльная варожасць, артыкул 368 і частка 1 артыкула 369 – публічная абраза прэзідэнта і дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь за каментары ў сацыяльных сетках. Суд прызнаў Аляксандра вінаватым і прысудзіў яму тры з паловай гады пазбаўлення волі. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ​ Будзе дададзена... СПМ Карнеенка Ганна Ганна, былы бухгалтар Мінскага электратэхнічнага завода імя Вавілава і сябра прафсаюза СПМ, была звольнена пасля "Народнага ўльтыматума" ў 2020 годзе і судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальнення. Нядаўна стала вядома, што на яе заведзена крымінальная справа. Жанчыне прад'яўлены абвінавачанні па арт. 203-1 ч. 3 (незаконныя дзеянні ў адносінах да інфармацыі аб прыватным жыцці і асабістых дадзеных), арт. 130 ч. 3 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці). Суд прызнаў Ганну вінаватай і прысудзіў ёй пяць гадоў пазбаўлення волі. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №4 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. Рабочы Рух Капшуль Аляксандр Юрысконсульт на заводах ААТ «Нафтан» і «Палімір». Капшуль быў затрыманы 25 верасня 2021 года ў Расіі. Яго перадалі супрацоўнікам КДБ Беларусі, якія таемна даставілі яго ў Менск у абыход фармальнай працэдуры экстрадыцыі. Ён утрымліваецца пад вартай у рамках расследавання крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 КК) у дачыненні да некалькіх супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымлівалі мясцовыя страйкі пасля фальсіфікаваных выбараў у жніўні 2020 года і ўваходзілі ў «Рабочы Рух». Асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №15 213105, г. Магілёў, п/о Вейна, Слаўгарадская шаша 183. БНП Ханевiч Андрэй Старшыня Беларускага Незалежнага Прафсаюза ААТ «Гродна Азот». Пасля таго, як рашэннем суда прафсаюзная арганізацыя была прызнаная экстрэмісцкай групоўкай, рушылі ўслед крымінальныя справы ў дачыненні да старшыні. 16 лістапада 2022 года Ханевіча судзілі па абвінавачанні ў пасобніцтве ў экстрэмісцкай дзейнасці і прысудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі. Андрэй зьбіраецца зьвяртацца ў Вярхоўны суд. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №1 211445, вул. Тэхнічная-8, г. Наваполацк. БНП Брыцiкава Вольга Вольга, былая старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) на ААТ «Нафтан», была зноў затрыманая 11 жніўня АМАПам. Брыцікава абвінавачваецца па частцы 1 артыкула 361 Крымінальнага кодэкса (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, або здрадзе дзяржаве, або здзяйснення тэрарыстычнага або дыверсійнага акту, або ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або іншыя дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку прымяненне абмежавальных мер (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь). ​ Месца ў трымання палiтвязня: СIЗА № 2 210026, вулiца Гагарына 2, Вiцебск. СПБ Мялежка Аляксандр Член праўлення галіновай арганізацыі прафсаюза СПБ “Панацэя”. Супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі асуджаны на тры гады абмежавання волі з адбываннем пакарання, нібыта за ўдзел у двух несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах у 2020 годзе. ​ Месца ў трымання палiтвязня: Абмежаванне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). РЭП Барушка Вольга Вольга, анестэзіёлаг-рэаніматолаг Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Яна была затрымана ў жніўні 2022 года за каментарыі ў Інтэрнеце. Вольге было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса (Знявага прадстаўніка ўлады) і артыкуле 391 Крымінальнага кодэкса (Знявага суддзі). 22 снежня 2022 года суд прыгаварыў яе да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. З красавіка 2023 года Вольга ўтрымліваецца ў папраўчай калоніі № 4. Яна была ўнесена ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №4 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3. Нафтан Мiнц Iгар Юрысконсульт ААТ «Нафтан». Быў затрыманы і этапаваны ў СІЗА КДБ у Мінску на наступны дзень пасля ператрусу ў яго дома ў Наваполацку 22 верасня 2021 года. Мінц быў абвінавачаны ў здрадзе дзяржаве (арт. 356 КК) па справе «Рабочага Руху». Асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №17 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8. БНП Мiшук Аляксандр Намеснік старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза, БНП; старшыня Незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ «Беларуськалій»; 25 траўня 2022 года яго затрымалі пасля ператрусу ў кабінеце і дома, змясцілі ў СІЗА і абвінавацілі па арт. 342 КК (Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Яго судзілі і асудзілі на 2 з паловай гады пазбаўленьня волі. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №15 213105, г. Магілёў, п/о Вейна, Слаўгарадская шаша 183. Рабочы Рух Пагерыла Андрэй Слесар-рамонтнік цэха Аміяк-3 ААТ «Гродна Азот». Быў затрыманы 17 верасня 2021 года. Утрымліваецца пад вартай у рамках расследавання крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) па справе «Рабочага Руху». Асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі. У яго двое непаўналетніх дзяцей. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №2 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1. РЭП Назарава Алена Алена - актывiстка прафсаюза РЭП.​ ​ ​ Iнфармацыя будзе дапаўняцца... NOW! Свабоду прафсаюзным актывістам! Асацыяцыя «Салідарнасць» лічыць адной з галоўных задач барацьбу за вызваленне нашых арыштаваных калегаў, прызнаных палітвязнямі. Мы будзем змагацца за іх свабоду да канца! Рабочы Рух Шэлест Сяргей Аператар цэха Аміяк-3 ААТ «Гродна Азот». Яго затрымалі ў межах расследавання крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) па справе «Рабочага Руху». Асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №15 213105, г. Магілёў, п/о Вейна, Слаўгарадская шаша 183. БНП Балонкін Адяксандр Аляксандар, інжынэр-канструктар наваполацкага «Нафтану», намесьнік старшыні незалежнага прафсаюзу працаўнікоў «Нафтану», быў затрыманы 12 жніўня 2023 году, яму інкрымінуецца артыкул 361 Крымінальнага кодэксу. ​ Аляксандра ўжо затрымлівалі раней. 27 верасня 2021 года быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Паводле міліцыянтаў, Балонкін на сваёй старонцы ў Instagram «распаўсюджваў інфармацыйную прадукцыю, унесеную ў рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» — у матэрыялах справы ёсьць скрыншот публікацыі, на якой стаіць мужчына з плякатам «Я/мы» TUT.BY". Мужчына не прызнаў сябе вінаватым, але суддзя Зінаіда Балаболава арыштавала яго на 15 сутак. ​ Месца ў трымання палiтвязня: СІЗА №2 210026, г. Віцебск, вуліца Гагарына, 2 ​ Рабочы рух Тераневiч Валянцiн Памочнік майстра завода «Хімвалакно» ААТ «Гродна Азот» і намеснік старшыні Беларускага Незалежнага Прафсаюза «Гродна Азот». Быў затрыманы 20 верасня 2021 года. Абвінавачваны ў «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 КК) па справе «Рабочага Руху». Асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №1 211445, вул. Тэхнічная-8, г. Наваполацк. Рабочы рух Шамецька Сяргей Сяргей, супрацоўнік ЗАТ "Атлант", з'яўляецца абвінавачаным па справе "Рабочага Руху". Ён знаходзіўся пад крымінальным пераследам за дзяржаўную здраду (ч. 1 арт. 356 КК РБ), а таксама па ч. 3 арт. 361-1 КК РБ (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). 9 лістапада 2022 года ў Гомельскім абласным судзе пачаўся разгляд справы "Рабочага Руху", па якой праходзілі дзесяць палітвязняў. 17 лютага 2023 года Гомельскі абласны суд вынес прысуд - 12 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №22 225295 г.Івацэвічы, а/с 20. ​ БКДП Ярашук Аляксандр Выконваючы абавязкі члена Адміністрацыйнага савета МАП; віцэ-прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў; Старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў. 19 красавіка 2022 года ў яго офісе і дома прайшлі ператрусы, канфіскавана абсталяванне. Быў затрыманы і змешчаны ў СІЗА. Абвінавачаны па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (342 ч.1 і 361 ч.3). Асуджаны Мінскім гарадскім судом на 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі. ​ Месца ў трымання палiтвязня: Турма №4 212011 г.Магілёў, вул.Крупскай 99а. СПМ Жарнак Арцём Былы інжынер Мінскага аўтамабільнага завода. У 2020 годзе быў звольнены за прафсаюзную дзейнасць. Кіраваў першаснай арганізацыяй Свабоднага прафсаюзу мэталістаў. Яго затрымалі 17 лістапада 2021 года. Арцём узяты пад варту па абвінавачанні па ч. 3 арт. 293 і арт. 361 КК за падрыхтоўку ўдзельнікаў масавых беспарадкаў і заклік да ўжывання мер стрымання. У кастрычніку 2022 года яму прысудзілі чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №1 211445, вул. Тэхнічная-8, г. Наваполацк. Рабочы Рух Жураўка Ўладзiмiр Аператар цэха Аміяк-3 ААТ «Гродна Азот». Ён быў затрыманы 18 верасня 2021 года. Быў асуджаны ў межах крымінальнай справы аб «дзяржаўнай здрадзе» (арт. 356 Крымінальнага кодэкса) па справе «Рабочага Руху». Асуджаны на 15 гадоў пазбаўлення волі. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №2 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1. СПБ Марцiновiч Ўладзiслаў Уладзіслаў, студэнт чацвёртага курса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, быў затрыманы 19 лістапада 2020 года. Яму было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 15 лістапада 2021 года суд прыгаварыў Уладзіслава да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Ён быў унесены ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №15 213105, г. Магілёў, п/о Вейна, Слаўгарадская шаша 183. БНП Сенiк Максiм Максім з'яўляецца сябрам Беларускага незалежнага прафсаюза на "Гродна Азот". Ён быў затрыманы ў Гродне за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за рэпосты ў сацыяльных сетках. Максiму прад'яўлены абвінавачанні па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса - Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх. 12 чэрвеня 2023 года Гродзенскі абласны суд прысудзiў яму чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. ​ Месца ў трымання палiтвязня: Турма №1 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1. МТЗ Пучак Дзянiс Дзяніс Пучак, былы супрацоўнік МТЗ, затрыманы 22 лістапада 2022 года. Яму прад'яўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 342 КК РБ (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Быў змешчаны ў СІЗА-1. Справа палітвязня разглядалася ў судзе Партызанскага раёна Менска. 28 лютага 2023 года суд прызнаў Дзяніса вінаватым і прыгаварыў да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Ён быў вызвалены з-пад варты ў зале суда. ​ Месца ў трымання палiтвязня: Абмежаванне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). РЭП Пархамовiч Арцём Былы супрацоўнік «Белтэлекама», сябра прафсаюза РЭП Арцём Пархамовіч быў затрыманы ў кастрычніку 2020 года. Яго змясцілі ў СІЗА і абвінавацілі ў перадачы асабістых дадзеных міліцыянтаў у тэлеграм-канал. 25 лістапада 2021 года пачаўся суд, які праходзіў у закрытым рэжыме і на якім стала вядома, што Арцёма абвінавачваюць агулам па васьмі артыкулах Крымінальнага кодэкса: 130, 198, 203-1, 352, 364, 365, 366, 389 (саўдзел у наўмысных дзеяннях, накіраваных на распальванне іншай сацыяльнай варожасці і розні па глебе іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненыя групай асоб, і г.д.).​ ​ 8 лютага 2022 года Мінгарсуд прысудзіў Арцёма да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №17 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Завадская, 8. БНП Касiла Алег Алег Касіла, вядучы інжынер ААТ "Краснасельскбудматэрыялы", абвінавачваецца па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі - арт. 188 і арт. 341. Падсудны адмовіўся ад абароны адваката. Свае правы ў судзе ён адстойваў самастойна. Алег Касіла быў прыгавораны да 2 гадоў і 2 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў калонію агульнага рэжыму. ​ Месца ў трымання палiтвязня: Абмежаванне волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). РЭП Мура ўёў Аляксандр Аляксандр, кiроўца таксi i актывiст прафсаюзу РЭП, быў затрыманы па справе ініцыятывы "Буслы ляцяць" 25 мая 2021 года. ​ Напрыканцы верасня 2022 г. суддзя Мінскага гарадсога суда Анастасія Папко абвесціла прысуды па справе ініцыятывы "Буслы ляцяць", прызначыўшы Аляксандру Мураўёву — 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле артыкулаў 361, 218, 361-1, 130, 290-4, 359 Крымiнальнага Кодексу. ​ Справу "Буслоў" разглядалі ў закрытым рэжыме некалькi месяцаў. З боку дзяржаўнага абвінавачвання па справе выступiа пракурорка Юлія Ланеўская. ​ У Аляксандра ёсць маленькае дзiця. ​ Месца ў трымання палiтвязня: Турма №4 212011 г.Магілёў, вул.Крупскай 99а. СПМ Шульгат Андрэй Андрэй - былы супрацоўнік МТЗ. Ён быў затрыманы 29 верасня 2021 года за каментары ў сацыяльных сетках аб смерці Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. На Андрэя распачалі крымінальную справу па ч. 1 арт. 130 КК РБ (узбуджэнне нянавісці) і арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). 31 студзеня 2023 года КДБ унёс палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". ​ Месца ў трымання палiтвязня: ​ Будзе дададзена... СПМ Батура Яўген Яўген, былы работнік МТЗ, быў затрыманы 29 чэрвеня 2022 года ў Менску пасля ператрусу ў ягонай кватэры. Ён быў затрыманы за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Яўгену было прад'яўлена абвінавачанне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Палітвязень быў прыгавораны да двух гадоў абмежавання волі з змяшчэннем у папраўчую ўстанову. Яўген Батура быў унесены ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці. ​ Месца ў трымання палiтвязня: ПУАТ №43 ​ 212000, г. Магілёў, вул. Чалюскінцаў, 76А. . БНП Забiран Аляксей Аляксей, работнік ААТ "Гродна Азот", быў затрыманы 4 лістапада 2021 г. у рамках крымінальнай справы па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), а таксама арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 130 (узбуджэнне нянавісці або варожасці). 23 чэрвеня 2022 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў яго да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму, а таксама да выплаты 1000 рублёў у якасці кампенсацыі пацярпеламу і штрафу ў памеры 1600 рублёў. Ён быў унесены ў спісы "асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці" і "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". ​ Месца ў трымання палiтвязня: ВК №15 213105, г. Магілёў, п/о Вейна, Слаўгарадская шаша 183. NOW! Свабоду прафсаюзным актывістам! Асацыяцыя «Салідарнасць» лічыць адной з галоўных задач барацьбу за вызваленне нашых арыштаваных калегаў, прызнаных палітвязнямі. Мы будзем змагацца за іх свабоду да канца!

  • Кантакты | Salidarnast.info

    Кантакты Звяжыцеся з намі Вы можаце напісаць нам, выкарыстоўваючы форму ніжэй, ці адправіць нам паведамленне ў сацыяльных сетках.

  • Данацiць | Salidarnast.info

    Данацiць Падтрымайце "Салiдарнасць" Дарагія браты i сёстры, сябры, калегі і партнёры! Мы рады паведаміць, што зараз вы можаце падтрымаць нашу дзейнасць, выкарыстоўваючы рэквізіты, пазначаныя ніжэй: Salidarnast e.V. ​

  • Кампаніі | Salidarnast.info

    Кампаніі Суд над лідэрамі БКДП пачнецца 20 снежня 2022 г Старшыню Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука, намесьніка старшыні Сяргея Антусевіча і бухгалтара прафсаюзнага аб’яднаньня Ірыну Бут-Гусаім будуць судзiць за прафсаюзную дзейнасьць і антываенную пазыцыю, якую арганізацыя адкрыта заняла з пачатку вайны, разьвязанай Расеяй супраць Украіны We believe that the global information campaign will help to draw the attention of the international community to the problems related to trade union rights in Belarus and will be able to contribute to their solution. Therefore, we call on everyone to join our campaign and support our demands. We must unite to achieve our rights and decent working conditions for Belarusian workers. And Belarus should become the principal battlefield for the rights of workers, not only for trade unions, but for everyone who shares the views of the democratic labor movement. Trade union activity is not extremism, and we will not stop until we reach our goal - freedom and justice for workers in Belarus! Кампанiя салiдарнасцi Асацыяцыя «Салідарнасць» і Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (МКП) заклікаюць прафсаюзных лідараў і актывістаў усяго свету правесці акцыі салідарнасці з арыштаванымі беларускімі прафсаюзнымі дзеячамі Спампаваць тут Download archive Chairman of the BKDP Aliaksandr Yarashuk Download Deputy chair of the BKDP Siarhei Antusevich Download Accountant of the BKDP Iryna But-Husaim Download Free jailed unionists Poster 1 Download Free jailed unionists Poster 2 Download Free jailed unionists Poster 3 Download Free jailed unionists Poster 4 Download Free jailed unionists Flyer blank + Eng text Download Act now! LabourStart flyer Download Act now! LabourStart flyer blank Download Free jailed unionists Flyer Eng Download Free jailed unionists Facebook frame Download

  • Campaigns | Salidarnast.info

    Навіны і Кампаніі

  • 404 | Salidarnast.info

    There’s Nothing Here... We can’t find the page you’re looking for. Check the URL, or head back home. Go Home

bottom of page