top of page
Search

UIL далучаецца да барацьбы за свабоду прафсаюзных лідараў у Беларусі

Нацыянальны італьянскі прафсаюзны цэнтр UIL (Італьянскі саюз працы) падтрымаў інфармацыйную кампанію "Прафсаюзная дзейнасці – не экстрэмізм!" і запатрабаваў вызвалення з беларускіх турмаў прафсаюзных лідараў і актывістаў. У падтрымку дзеячаў свабодных і незалежных прафсаюзаў італьянскія актывісты знялі відэаролік салідарнасці.



Італьянскі саюз працы UIL, з'яўляецца найбуйнейшым прафсаюзным аб'яднаннем у Італіі і аб'ядноўвае на сённяшні дзень больш за 2 200 000 працоўных і служачых. UIL з'яўляецца сябрам Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (ITUC), як і Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП), а таксама ўваходзіць у Еўрапейскую канфедэрацыю прафсаюзаў (ETUC).


Read this text in eng or рус

Comments


bottom of page