top of page
Search

«Salidarnast» ладзіць акцыю «Напішы палітвязню»

20 траўня аб'яднанне беларусаў Брэмена Razam сумесна з асацыяцыей Salidarnast .e.V. правядуць акцыю "Напішы палітвязню!", каб падтрымаць беларускіх палітвязняў.



У гэты дзень кожны можа праявіць мінімальную, але вельмі неабходную падтрымку беларускім палітвязням - напісаннем ліста, або паштоўкі.


У гэтым годзе тэмай «Дня палітвязняў у Беларусі» стала права на ліставанне, якога беларускія ўлады пазбавілі сотні палітычных зняволеных. Але мы можам дапамагчы! 20 траўня, заклікаем вас выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, прыцягнуць увагу беларускай і міжнароднай супольнасці да іх праблем і зноў запатрабаваць іх вызвалення, альбо, проста напісаць ліст.


Праваабаронцы абралі дату Дня салідарнасці з палітзняволенымі ў Беларусі невыпадкова. 21 траўня — гадавіна смерці ў калоніі палітвязня Вітольда Ашурка. Гэта вядомы актывіст з Бярозаўкі, якога ў закрытым рэжыме асудзілі да пяці гадоў зняволення за падзеі 2020 года. Адбываць тэрмін яго накіравалі ў шклоўскую калонію. 21 траўня 2021 года, на 244-ы дзень свайго зняволення, палітвязень Вітольд Ашурак раптоўна памёр у шклоўскай калоніі. Афіцыйная прычына — спыненне сэрца, хоць, паводле сваякоў, да зняволення на здароўе мужчына не скардзіўся. Крымінальнай справы па факце ягонай смерці да гэтага часу няма. Менавіта Вітольд быў першым, хто ў лісце распавёў пра масавую пазнаку палітвязняў у калоніях жоўтымі біркамі.


Vitold Ashurak

Вашы лісты і падтрымка маюць вялікае значэнне для палітзняволенных, якіх у нашай краіне ўжо 1500 чалавек. Давайце разам зробім свой невялікі ўнёсак да іх вызвалення і прыцягнем увагу да парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.


Акцыі прычвечаныя гэтаму дню запланаваныя у розных краінаў свету: Германіі, ЗША, Польшчы, Літве і Італіі.


Запрашае і вас прыняць удзел у асаблівай акцыі - "Напішы палітвязню!". Месца збора традыцыйнае для беларусаў Брэмена (калі вы не ведаеце адрэсу напішыце нам salidarnast@gmail.com) пачатак а 10-й гадзіне.


Read this text in eng or рус

Kommentare


bottom of page