Актывістку прафсаюза РЭП Паліну Шарэнда-Панасюк вывезлі з гомельскага СІЗА ў Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя ў Навінках. Падрабязнасці паведаміў муж палітвязні Андрэй Шарэнда ў Facebook.
- Паліны больш няма ў СІЗА-3 у Гомелі. Яе чарговы раз вязуць у Рэспубліканскі цэнтр псіхічнага здароўя "Навінкі" для праходжання псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы. І гэта ўжо трэці раз, калі яе накіроўваюць туды. Чарговы страшны этап для Паліны, які можа зацягнуцца на 2-3 тыдні. А далей той жа пякельны этап у зваротным напрамку.
Два разы Паліну адпраўлялі на экспэртызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Гэта было перад яе першым судом у 2021 годзе, а потым пасля спробы Паліны адмовіцца ад беларускага грамадзянства. Яшчэ адна такая экспертыза праводзілася проста ў следчым ізалятары. Цяпер актывістку вырашылі ў чацвёрты раз адправіць на экспертызу.
Нагадаем, Паліна мусіла выйсці на волю 21 траўня, але за два дні да гэтага яе этапавалі ў СІЗА ў межах новай крымінальнай справы па арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).
Read this text in eng or рус
Comments