top of page
Search

IKEA патрабуе з беларускага акцыяніста кампенсацыю за акцыю пратэсту

Мэблевая транснацыянальная кампанія IKEA хоча спагнаць з беларускага актывіста Пятра Маркелава 8,5 тысяч еўра за шкоду, якую ён нанёс падчас акцыі пратэсту ў адной з крамаў у Чэхіі. Пра гэта актывіст паведаміў на сваёй старонцы ў Instagram.


IKEA патрабуе з беларускага акцыяніста кампенсацыю за акцыю пратэсту
Фота: belsat.eu

Беларускі актывіст правёў акцыю пратэсту ў мэблевай краме IKEA у Празе ў лістападзе 2022 года. Маркелаў агарадзіў мэблю стужкай, разрубіў сякерай дзве тумбачкі (якія нібыта былі зробленыя ў Беларусі), абліў іх фарбай і праз рупар па-ангельску абвясціў, што робіць гэта, каб пратэставаць супраць супрацы IKEA з уладамі Беларусі.


Як паведаміў чалавек, які здымаў акцыю, Маркелаў адмыслова выбраў момант, калі ў залі не было дзяцей, і пасля спакойна чакаў прыезду паліцыі. Яго затрымалі на 6 гадзінаў і пасля вызвалілі.

Нагодай акцыі пратэсту стала расследаванне Нямецкая газета «Die Tageszeitung» разам з французскімі расследавальнікамі з «Disclose», якія апублікавалі артыкул пра дзейнасць шведскай кампаніі ў Беларусі. У матэрыяле сцвярджаецца, што IKEA супрацоўнічала з беларускімі пастаўляльнікамі, якія выкарыстоўвалі працу зняволеных, у тым ліку палітвязняў. У кампаніі заявілі, што ніякіх доказаў таму няма, але паабяцалі правесці праверку.

Комментарии


Комментарии отключены.
bottom of page