20 лістапада 2023 года ў Еўрапейскім Гуманітарным Універісітэце пройдзе канферэнцыя “Права на забастоўку, абарона ад харассмента і свабода асацыяцыі: грамадскія і навуковыя праблемы ў глабальнай і лакальнай перспектыве”. Таксама падчас канферэнцыі адкрыецца выстава, прысвечаная рэпрэсаваным лідэрам і актывістам беларускага працоўнага руху.
Вось якія пытанні будуць разгледжаны на канферэнцыі:
• Як будзе і павінен развівацца прафсаюзны рух у Беларусі?
• Ці можа дэмакратычны прафсаюз з'явіцца ў ЕГУ?
• Што азначае свабода асацыяцыі ў форме стварэння прафсаюза для рэалізацыі іншых правоў – сацыяльных, эканамічных, грамадзянскіх?
• Ці можа прафсаюз аб'явіць забастоўку?
• Чаму МАП падрыхтаваў Канвенцыю аб забароне гвалту і дамаганняў на працоўным месцы? Ці дастасавальна яна ва Універсітэце і ці правільна мы разумеем тэрмін “харасмэнт”?
У Канферэнцыі прымуць удзел прафесары ЕГУ, у тым ліку і рэктар Кшыштаф Рыбіньскі. Таксама з дакладамі выступяць прадстаўнікі незалежных беларускіх прафсаюзаў і працоўнага руху, МАП, нарвежскіх прафсаюзаў і знешнія эксперты.
Рабочыя мовы: беларуская, руская, англійская.
Канферэнцыя пачнецца а 13:00 20 лістапада 2023 г.
Фармат: змешаны.
Афлайн: аудыторыя 303 у кампусе ЕГУ (вул. Савічяус 17, Вільнюс, Літва).
Анлайн: Zoom-спасылка будзе даслана перад Канферэнцыяй.
Па выніках Канферэнцыі чакаецца сумесная заява ўдзельнікаў.
Форма рэгістрацыі па спасылцы.
Чакаем вас на канферэнцыі!
Comments