top of page
Search

Што аб'ядноўвае Беларусь і М'янму

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • Jun 4
  • 1 min read

3 чэрвеня ў Жэневе прайшла акцыя, арганізаваная прафсаюзамі М'янмы ў выгнанні і глабальнымі прафсаюзнымі аб'яднаннямі.


Ваенная дыктатура, якая знаходзіцца ва ўладзе ў гэтай краіне, праводзіць жорсткую рэпрэсіўную палітыку і ўзброены тэрор у адносінах да прафсаюзаў і працоўных, парушаючы іх правы і кідаючы ў турмы прафсаюзных лідэраў і актывістаў.


Удзельнікі акцыі заклікалі Міжнародную арганізацыю працы, чыя канферэнцыя праходзіць зараз у Жэневе, прымяніць 33-і артыкул свайго Статута ў дачыненні да М'янмы.


Сэнс гэтага кроку заключаецца ў закліку да дзяржаў-членаў і работадаўцаў перагледзець любыя адносіны з краінай-парушальнікам, а таксама аказаць палітычны і дыпламатычны ціск, аж да спынення супрацоўніцтва.



33-і артыкул ужо дзейнічае ў дачыненні да Беларусі, а ў нядаўнім Глабальным індэксе правоў працоўных, апублікаваным Міжнароднай канфедэрацыяй прафсаюзаў, і М'янма, і Беларусь названы ў ліку 10 горшых краін для работнікаў.


Выступаючы на ​​акцыі, прадстаўнік Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Лізавета Мерляк заявіла, што сёння ў свеце аўтарытарныя рэжымы адкрыта парушаюць працоўныя правы і правы чалавека:


- Рэжым можа пасадзіць чалавека ў турму або знішчыць прафсаюзную арганізацыю, але ён не можа здушыць імкненне да свабоды. Многіх людзей, якія жывуць сёння ва ўмовах дыктатуры, прымушаюць маўчаць, але яны не здаюцца і працягваюць супраціўляцца.


Прафсаюзныя дзеячы многіх краін аказваюцца ў выгнанні, але працягваюць барацьбу за свабоду аб'яднанняў і дэмакратыю ў сваіх краінах. Мы, прадстаўнікі дэмакратычных прафсаюзаў, верым, што дыктатуры ўпадуць, якімі б моцнымі яны ні падаваліся ў дадзены момант.




Аўтар: Вікторыя Лявонцьева

Comments


Commenting on this post isn't available anymore. Contact the site owner for more info.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page