top of page
Search

Ці можна курыць марыхуану на працоўным месцы ў Нямеччыне?

1 красавіка, у Германіі набыў моц закон, які часткова легалізуе спажыванне канабісу. Гэты крок выклікае сур'ёзныя змены ў правілах працоўнай нормаў і паводзін на працоўным месцы. Рэакцыя нямецкіх працадаўцаў не прымусіла сябе чакаць.



Згодна з новым законам, дарослым грамадзянам ФРГ дазволена мець з сабой да 25 грамаў канабіс або да 50 грам дома. Таксама дазволена вырошчваць для асабістага карыстання да трох кустоў канопляў на сваім прыватным агародзе, аднак гэта патрабуе атрымання дазволу мясцовых уладаў і аб'яднання з іншымі садоўнікамі ў клуб аматараў канабісу.


Цяпер можна курыць канабіс у грамадскіх месцах, аднак забаронена яго ўжыванне ў радыусе 200 метраў ад уваходу ў школы, дзіцячыя сады, гульнявыя пляцоўкі, маладзёжныя і спартыўныя ўстановы. Забаронена ўжываць марыхуану, знаходзячыся за рулём транспартнага сродку. Аднак пра працоўнае месца ў законе нічога не сказана.


Таму, на некаторых нямецкіх прадпрыемствах работнікаў ужо пачалі інструктаваць пад подпіс аб недапушчэнні ўжывання марыхуаны на працоўным месцы і яе праносе на вытворчасць. А інструкцыі па эксплуатацыі адносна забароны на алкаголь і наркотыкі стануць больш строгімі.


- Ужыванне канабісу зараз легальна, незалежна ад меркавання працадаўцы. Заканадаўчы орган прыняў рашэнне, - тлумачыць эксперт па працоўным праве Паскаль Крозе выданню capital.de. Аднак ён падкрэслівае, што на працоўным месцы дзейнічаюць адмысловыя правілы, аналагічныя правілам ужывання алкаголю, які таксама легальны.


Паводле словаў Крозе, супрацоўнікі абавязаны "бесперапынна выконваць работу", таму ўжыванне алкаголю або марыхуаны не павінна пагаршаць работу або зніжаць пільнасць.


Былы работнік беларускага прадпрыемства Аляксей, які зараз працуе ў Германіі, падзяліўся сваімі ўражаннямі аб зменах у працоўнай дысцыпліне:


- Нас зараз пачалі азнаямляць з такой інструкцыяй. Там напісана, што забаронена знаходзіцца на працоўным месцы ў стане наркатычнага ці алкагольнага ап'янення. Забаронена ўжываць у перапынках і праносіць, нават у малых дозах, на тэрыторыю прадпрыемства алкаголь і траўку. Тое ж самае тычыцца фірменных курсаў і навучання.

- У Беларусі ад працадаўцаў адны дырэктывы, а тут - куры, але пасля працы. Дзеля смеху я скінуў сваю інструкцыю былым калегам па працы, якія зараз працуюць ў Жодзіна і Мінску. Яны нават не зразумелі аб чым я. Для беларускага працоўнага гэта інфармацыя з іншай планеты.


У інструкцыі таксама гаворыцца, што ў выпадку парушэння забароны на ўжыванне алкаголю і наркотыкаў на працоўным месцы, прадпрыемства мае права на звальненне працаўніка пасля адпаведнага папярэджання.


Такім чынам, у святле новага закона ў Германіі варта праяўляць асцярожнасць і павагу да правіл працоўнай дысцыпліны. Курэнне марыхуаны на працоўным месцы ў Германіі можа мець сур'ёзныя наступствы, аж да страты працы.


Read this text in рус

Opmerkingen


Opmerkingen zijn uitgezet.
bottom of page