top of page
Search

Ці мае наймальнік права прыцягваць да працы ў начны час?

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • May 13
  • 2 min read

Начныя змены: ці законныя яны — і да чаго могуць прывесці? Працоўны час уначы строга рэгулюецца: каго можна прыцягваць да працы, а каго — катэгарычна нельга? Якія даплаты прадугледжаны і ад чаго залежыць іх памер? Тлумачым, што вам трэба ведаць, калі працоўны дзень заканчваецца пасля поўначы.



Паводле артыкула 117 Працоўнага кодэкса, начным лічыцца час з 22:00 да 6:00.


Прыцягненне да працы ў начны час забараняецца або абмяжоўваецца для наступных катэгорый:


  • Цяжарныя жанчыны — цалкам забаронена;


  • Жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — толькі з іх пісьмовай згоды і пры адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў;


  • Несаўналетнія (да 18 гадоў) — цалкам забаронена.


  • Інваліды і некаторыя іншыя асобы — пры наяўнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў.



Даплаты за начную працу


Паводле артыкула 69 Працоўнага кодэкса:


  • Праца ў начны час аплачваецца ў павышаным памеры — не менш за 20% тарыфнай стаўкі (акладу) за кожную гадзіну начной працы.


  • Дакладны памер можа быць вышэйшы — ён устанаўліваецца калектыўным дагаворам, лакальным нарматыўным актам або працоўным дагаворам.



Асаблівасці афармлення:


  • Спецыяльны дазвол не патрабуецца, але гэта павінна быць прадугледжана ў працоўным дагаворы, калі праца носіць сістэматычны характар.


  • Для разовай начной змены патрабуецца згода работніка, калі гэта не прадугледжана загадзя.


Асобна варта згадаць пра зменную працу. Калі праца вядзецца па зменах, графік павінен:


  • Захоўваць нормы працягласці працоўнага часу (напрыклад, не больш за 40 гадзін на тыдзень).


Улічваць штотыднёвы адпачынак не менш за 42 гадзіны запар.



Вы можаце звярнуцца да нас па дапамогу. Калі ў Вас ёсць канкрэтная сітуацыя і вы не знайшлі тут адказу — вось спасылка на наш чат-бот, дзе вы атрымаеце індывідуальную кансультацыю.


Леанід СУДАЛЕНКА, юрыст Salidarnast e.V. з дваццацігадовым досведам у пытаннях абароны правоў працоўных Беларусі. Былы прававы інспектар дэмакратычнага прафсаюза РЭП, сябра праваабарончага цэнтру “Вясна”, лаўрэат міжнародных праваабарончых прэмій.

Comentarios


Ya no es posible comentar esta entrada. Contacta al propietario del sitio para obtener más información.
  • Facebook
  • Twitter
bottom of page