Яшчэ 31 еўрапейскі парламентар стаў сімвалічнымі «хроснымі» беларускіх палітвязняў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Да кампаніі салідарнасці з палітвязнямі #WeStandBYyou, арганізаванай арганізацыяй Libereco, далучыліся новыя дэпутаты парламентаў краінаў ЕС.
Новымі хроснымі для 7 беларускіх прафсаюзных лідараў сталі члены Сената Французкай Рэспублікі:
Эрык Баке (Parti communiste français) – Арцём Жарнак, актывіст СПМ;
Эдуард Курціаль (Les Républicains) – Генадзь Фядыніч, экс-лідар прафсаюза РЭП;
Ларан Дзюпломб (Les Républicains) – Зінаіда Міхнюк, намесніца старшыні прафсаюза РЭП;
Жоэль Гарыё-Майлам (Les Républicains) – Аляксандр Гашнікаў, актывіст БНП;
Андрэ Гаталін (Groupe Rassemblement des démocrates, progressistes et indépendants) – Аляксандр Мішук, віцэ-старшыня БНП;
Паскаль Груні (Les Républicains) – Андрэй Ханевіч, старшыня пярвічкі БНП на «Гродна Азот»
Міхаэль Вале (Groupe Socialiste, Écologiste et Républicain) – Сяргей Антусевіч, намеснік старшыні БКДП.
У ліпені 2020 года, роўна за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 года, Libereco запусціла кампанію салідарнасці #WeStandBYyou. У рамках гэтай кампаніі дэпутаты еўрапейскіх парламентаў бяруць на сябе спонсарскую апеку над палітычнымі вязнямі ў суседняй з ЕС дзяржаве.
Comentarios