top of page
Search

У палітзняволеннага Аляксандра Гашнікава сёння дзень народзінаў

У Гомельскім абласным судзе з 9 лістапада ў закрытым рэжыме праходзіць суд па справе "Рабочага Руху", фігурантамі якой з'яўляюцца адразу шасцёра сябраў Беларускага Незалежнага прафсаюза. Адным з затрыманых па гэтай справе стаў — Аляксандр Гашнікаў, якому сёння спаўняецца 36 гадоў.


У палітзняволеннага Аляксандра Гашнікава сёння дзень народзінаў
Аляксандр Гашнікаў

Аляксандр Паўлавіч Гашнікаў — супрацоўнік Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне, актывіст Беларускага Незалежнага прафсаюза. Быў адным з заснавальнікаў першаснай прафсаюзнай арганізацыі БНП на заводзе, якую ўлады адмовіліся рэгістраваць.


Аляксандра затрымалі 18 верасня 2021 года. Ён праходзіць па крымінальнай справе, узбуджанай па артыкуле аб здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу) супраць супрацоўнікаў беларускіх заводаў, якія падтрымалі стачку і ўваходзілі ў "Рабочы рух". Гэтая ініцыятыва 21 верасня 2021 года была прызнаная экстрэмісцкай, і адначасова па краіне прайшлі затрыманні рабочых. Таксама яму паставілі ў віну ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Яму пагражае да 15 гадоў зняволення.


9 лістапада 2022 г. у Гомельскім абласным судзе распачаўся разгляд "справы Рабочага Руху", фігурантамі якой праходзяць адразу дзесяць палітзняволеных.


На другі дзень працэсу ўсе фігуранты справы заявілі суду, што сваю віну ў дзяржаўнай здрадзе і стварэнні экстрэмісцкага фармавання не прызнаюць. Усе фігуранты "справы Рабочага Руху" на судзе адмовіліся даваць паказанні.

27 снежня працэс закрылі да вынясення прысуду, хаця да гэтага ён праходзіў у адкрытым рэжыме.


Сёння, 23 студзеня Аляксандр адзначыць 36-годдзе ў гомельскім СІЗА-3.


Павіншуйце палітвязня пасылкамі, медыцынскімі бандэролькамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Аляксандр Паўлавіч Гашнікаў.

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page