top of page
Search

У Брэмене прагучаў заклік да салідарнасці з беларускімі актывісткамі ў турмах

Updated: Mar 9, 2023

Прадстаўнікі Асацыяцыі "Салідарнасць" прынялі ўдзел у брэменскай маніфестацыі да Дня салідарнасці жанчын у барацьбе за жаночыя правы і эмансіпацыю. Лідар асацыяцыі Лізавета Мерляк выступіла перад удзельнікамі акцыі і расказала пра жанчын, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах за свае перакананні.



Па дадзеных паліцыі Брэмена ў акцыі прынялі ўдзел каля 1500 чалавек, якія сабраліся на цэнтральнай Рынкавай плошчы. На мітынгу выступілі прадстаўніцы фемінісцкіх, сацыялістычных, нацыянальных ды іншых аб'яднанняў горада. У тым ліку і Лізавета Мерляк:


- Сёння ў беларускіх турмах у якасці палітвязняў адбываюць пакаранне 155 жанчын. Сярод іх мае таварышы: Ірына Бут-Гусаім, Ганна Аблаб, Яніна Малаш і Зінаіда Міхнюк. Сёння іх партрэты тут з намі. Яны страцілі сваю свабоду праз сваю дзейнасьць. Як і многія беларускія жанчыны, яны паўсталі супраць несправядлівасці і дыктатуры.

Яна адзначыла, што размова ідзе не толькі аб свабодных выбарах у Беларусі, але і аб вызваленні ад аўтарытарных структур, ад рэпрэсіўнай маскуліннасці, якая з'яўляецца часткай ідэалогіі і ўлады Лукашэнкі.


Таксама ў сваёй прамове яна закранула вайну і негатыўнае стаўленне да яе беларусаў, нягледзячы на поўную падтрымку расійскага боку беларускім рэжымам. Аб рэпрэсіях супраць тых, хто адкрыта крытыкуе беларускія ўлады, як адбылося з незалежнымі прафсаюзамі.


- Наша салідарнасць, сусветная падтрымка дапамогуць ім у гэты цяжкі час, калі рэжым замыкае іх у турмах і хоча, каб мір на іх забыўся. Салідарнасць з імі (палітычнымі зняволенымі - аўт.) - гэта салідарнасць з Беларуссю, з народам на маёй радзіме, які змагаецца супраць дыктатуры. Вызваленне ад дыктатуры не азначае вызвалення жанчын, але нашая свабода немагчымая, пакуль кіруе дыктатар.

Праваабаронцы адзначаюць, што ў Беларусі з 2020 года, як мінімум па "палітычных артыкулах" былі асуджаныя 534 жанчыны. У сувязі з пратэстамі супраць дзейнай улады і вайны ва Украіне з 2020 года 165 жанчын прыгавораны да турэмнага зняволення, 304 да "хатняй хіміі", 60 да "хіміі", 4 жанчыны да арышту, 1 да прымусовага лячэння. Таму большасць з іх сустрэне гэтае свята за кратамі ў CІЗА, на працы на “хіміі”, а некаторыя нават – на “этапе” у калонію.


Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page