Беларусы Брэмена правядуць мітынг памяці з нагоды падзей, што адбыліся ў жніўні 2020 года, калі рэжым Лукашэнкі падавіў масавыя пратэсты супраць чарговых сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Акцыя пройдзе 9 жніўня ў цэнтры горада і пачнецца а 19-й гадзіне вечара.
Акцыя арганізавана брэменскімі актывістамі Беларускага згуртавання RAZAM e.V., якое аб'ядноўвае беларусаў Германіі. Удзел у акцыі прымуць і сябры Асацыяцыі Salidarnast e.V. у якой аб'яднаныя лідары і актывісты беларускіх незалежных прафсаюзаў у выгнанні.
Пасля сфальсіфікаваных выбараў 9 жніўня 2020 году ў Беларусі прайшлі самыя масавыя за апошнія 30 гадоў акцыі пратэсту, якія жорстка разганялі сілавікі. У справаздачы, падрыхтаванай Управай Высокага камісара ААН у правах чалавека (УВКПЧ), сказана, што толькі за першыя пяць дзён пратэстаў арыштавалі каля 13 500 чалавек, у тым ліку 700 непаўналетніх. Шмат каго з затрыманых працяглы час білі дручкамі ў транспарце, у аддзяленнях міліцыі і следчых ізалятарах.
Жорсткасць сілавікоў прывяла да пашырэння пратэстаў, які пашырыўся на большасць гарадоў і мястэчак краіны. Па меркаванні экспертаў, у акцыях пратэсту за жнівень і верасень 2020 прынялі ўдзел, каля 1 мільёну грамадзян Беларусі.
Аднак за спадам пратэстнага руху пачаўся масавы тэрор з боку дыктатарскага рэжыму. За два апошніх года праз арышты і затрыманні прайшлі больш за 50 тысяч чалавек. Вядома пра 13 смерцяў звязаных з пратэстамі. Было заведзена больш за 5000 крымінальных спраў. На дадзены момант каля 1500 чалавек прызнаны палітычнымі вязнямі і знаходзяцца за кратамі. Тысячы ўжо адбылі тэрміны арышту і вызваліліся з турмаў і лагераў.
У краіне забаронена дзейнасць арганізацый, партый і прафсаюзаў, якія не падтрымліваюць погляды кіруючага рэжыму. Кожны дзень адбываюцца брутальныя арышты і прыніжэнне на камеры грамадзян Беларусі якія на падтрымліваюць Лукашэнку і яго рэжым.
З ваеннай агрэсіяй Расіі супраць Украіны, заканамерна, беларуская павестка ў свеце адышла на другі план, але наша задача – не даць забыцца ўсяму свету пра тыя злачынствы, якія здзяйсняе Лукашэнка і яго атачэнне на працягу апошніх 30 гадоў. Не даць забыцца пра тых, хто зараз знаходзіцца ў закладніках рэжыму. Пра тых, з каго кожны дзень здзекуюцца і прыніжаюць у турмах, звальняюць з працы, прымушаюць пакінуць краіну.
Мы заклікаем усіх неабыякавых людзей далучыцца да акцыі пратэсту і нагадаць Свету і дыктатару, што – Мы памятаем!
Акцыя пройдзе 9 жніўня (серада) пляцоўцы, бліз Theater am Goetheplaz. Пачатак а 19:00 (вечар).
Comments