У ліпені 2020 года, калі ў Беларусі толькі пачыналася серыя арыштаў, Libereco запусціла кампанію салідарнасці #WeStandBYyou. У межах гэтай кампаніі сябры еўрапейскіх парламентаў бяруць на сябе «хроснае бацькоўства» над палітычнымі вязнямі ў Беларусі. Нядаўна такі "хросны" з'явіўся і ў лідэра Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў - Аляксандра Ярашука.
Ім стаў дэпутат нарвежскага парламента Б'ёрнар Мокснес – нарвежскі палітык і актывіст, які прадстаўляе левую палітычную партыю Рёдт у нарвежскім парламенце.
На сённяшні дзень палітвязнямі ў Беларусі з'яўляюцца 1443 чалавекі. Сярод іх прафсаюзныя актывісты і лідары дэмакратычных прафсаюзаў. На сённяшні дзень больш за 30 прафсаюзных дзеячаў знаходзяцца за кратамі. У некаторых з іх ужо ёсць свае «хросныя», як у Яўгена Гавора, Васіля Бераснева, Ігара Мінца, Андрэя Пагерыла, Яніны Малаш, Валянціна Цярэневіча, Вацлава Арэшкі і Аляксандра Ярашука.
Сярод іх «хросных» Маркус Хюмпфер – дэпутат нямецкага Бундэстага. Габрыэла Хайнрых – дэпутат нямецкага Бундэстага. Хельге Лімбург – дэпутат нямецкага Бундэстага і прэс-сакратар па прававой палітыцы парламенцкай групы "Альянс 90/Зялёныя". Дэтлеф Мюлер – дэпутат нямецкага Бундэстага. Беатэ Мюлер-Гемеке – дэпутат нямецкага Бундэстага ад "Альянсу 90/Зялёныя". Лоранс Фельман Рыэль – член Нацыянальнага савета Швейцарыі і Камісіі па прававых пытаннях. Рэйчэл Маскел – дэпутат-лейбарыст у парламенце Вялікабрытаніі. Анжэ Логар – славенскі палітык ад СДП, былы міністр замежных спраў краіны з 2020 па 2022 год.
У межах кампаніі #WeStandBYyou, Libereco заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія адданыя свабодным і сумленным выбарам, дэмакратызацыі краіны, вяршэнству закону і павазе правоў чалавека. Усе, хто стаіць на баку палітычна пераследаваных у Беларусі, могуць выказаць сваю салідарнасць, выкарыстоўваючы хэштэг #WeStandBYyou у сацыяльных сетках і распаўсюдзіць там інфармацыю па кампаніі.
Далучыцца да кампаніі можна зараз. Спампаваць плакат у фармаце PDF ці JPG тут. Калі вы з'яўляецеся членам нацыянальнага парламента і хацелі б узяць на сябе хроснае выхаванне зняволенага, калі ласка, звяжыцеся з напрамую: info@libereco.org.
Comments