top of page
Search

Усе палітвязні па «справе Рабочага Руху» пераведзены ў калоніі

З'явілася інфармацыя пра тое, што ўсе дзесяць палітвязняў па «справе Рабочага Руху» былі пераведзеныя ў месцы адбыцця пакарання. Усіх іх абвінавацілі ў "дзяржаўнай здрадзе", а таксама па шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Палітвязні не прызналі сябе вінаватымі па справе.


Political prisoners in the Rabochy Ruch case
Палітвязні па справе "Рабочага Руху"

Пасля таго, як 28 ліпеня гэтага года Вярхоўны суд, пад старшынствам суддзі Уладзіміра Давыдава, разгледзеў апеляцыі палітвязняў і зацвердзіў вынесеныя пакаранні, пачаўся працэс этапавання зняволеных у калоніі.


Сяргей Шэлест асуджаны на 14 гадоў і накіраваны ў ВК-15 Магілёў;


Уладзімір Жураўка - 15 гадоў пазбаўлення волі, накіраваны ў ВК-2 Бабруйск;


Андрэй Пагерыла - 14 гадоў пазбаўлення волі, накіраваны ВК-2 Бабруйск;


Ганна Аблаб - 11 гадоў турмы, накіравана ў Гомельскую жаночую ВК-4;


Аляксандр Гашнікаў - 14 гадоў пазбаўлення волі, накіраваны ў ВК-1 Наваполацк;


Сяргей Дзюба - 12 гадоў калоніі, накіраваны ВК-3 Віцьба;


Ігар Мінц - 12 гадоў пазбаўлення волі, накіраваны ў ВК-17 Шклоў;


Валянцін Цяраневіч - 12 гадоў пазбаўлення волі, накіраваны ў ПК-1 Наваполацк;


Сяргей Шамецька - 12 гадоў пазбаўлення волі, накіраваны ў ВК-22, Івацэвіцкі раён;


Аляксандр Капшуль - 15 гадоў пазбаўлення волі, накіраваны ў ВК-15 Магілёў.


Акрамя таго, для асуджаных прадугледжаны штрафы ў памеры ад 100 да 500 базавых велічыняў. Усе асуджаныя актывісты былі ўнесены ў спісы "экстрэмістаў".


"Рабочы Рух" быў утвораны ў 2020 годзе. У ім аб'ядналіся беларускія працоўныя, у тым ліку лідары і актывісты забастовак, прафсаюзаў. Сярод асуджаных 6 актывістаў Беларускага Незалежнага прафсаюза.


Read this text in eng or рус

Comments


Commenting has been turned off.
bottom of page