top of page
Search

Сёння разгледзяць апеляцыйную скаргу прафсаюзнай лідаркі Яніны Малаш

Апеляцыйную скаргу намесніцы старшыні Свабоднага прафсаюза металістаў (СПМ) Яніны Малаш сёння, 27 студзеня, разгледзяць у Мінскім гарадскім судзе, паведамляе «Вясна».


Andrei  Khanevich’s appeal will be considered today
Yanina Malash

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 лістапада 2022 года вынеслі прысуд палітзняволенай актывістцы Свабоднага прафсаюзу металістаў Яніне Малаш. Яе абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прызначылі адзін год і шэсць месяцаў калоніі. Пад вартай актывістка знаходзіцца ўжо дзевяць месяцаў. На волі Яніну чакае дачка.


У Мінскім гарадскім судзе 27 студзеня разгледзяць апеляцыйную скаргу палітзняволенай.


Яна піша сваім сябрам аб тым, што ў яе пакуль усё нармальна: “падтрымліваюць сябры, калегі, здараюцца прыемныя сюрпрызы ад незнаёмых мне людзей”. Яніна жадае сябрам на волі “зберагчы ў сабе самае чыстае і светлае, захаваць моц сваёй душы і цэласнасць”

Падтрымайце Яніну пасылкамі, грашовымі пераводамі і паштоўкамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Яніна Сцяпанаўна Малаш. Напісаць анлайн можна тут



Comments


bottom of page