Сёння Дзень народзінаў у Аляксандра Мішука – намесніка старшыні БНП, старшыні пярвічкі БНП на ААТ Беларуськалій, якога прызналі палітычны зняволеным шэраг праваабарончых арганізацый.
25 траўня 2022 года яго затрымалі пасля ператрусу ў кабінеце і дома, змясцілі ў СІЗА. Аляксандр быў прыгавораны да двух з паловай гадоў калоніі. Абвінавачанне будавалася па ч. 1 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
15 лістапада 2022 г. суддзя Мінскага абласнога суда Вікторыя Паляшчук прызнала Аляксандра вінаватым і прыгаварыла яго да двух гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Разгляд апеляцыі ў Вярхоўным судзе РБ нічога не даў.
2 лютага 2023 г. КДБ уключыў Аляксандра ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую запусціла Libereco, у Аляксандра Мішука з“явіўся сымбалічны хросны. Ім стаў - Андрэ Гаталін (Groupe Rassemblement des démocrates, progressistes et indépendants), член Сената Французскай Рэспублікі.
Палітвязень адбывання пакарання ў магілёўскай ВК №15. Аляксандра на волі чакаюць жонка і двое дзяцей.
Commentaires