Учора, 27 снежня, у Мінскім гарадскім судзе чакалася вынясенне прысуду актывістам Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектронная прамысловасці (РЭП) – палітвязням Генадзю Фядынічу, Васілю Берасневу і Вацлаву Арэшку. Суд над прафсаюзнымі дзеячамі праходзіць у закрытым рэжыме.
Учора суддзя Алена Папкова нечакана паведаміла, што па наноў адкрытых абставінах суд над актывістамі пераносіцца і папрасіла ўсіх пакінуць судовую залу. Прычыны такога рашэння пакуль невядомыя.
Выконваючага абавязкі старшыні прафсаюза РЭП Васіля Бераснева, намесніка старшыні Генадзя Фядыніча і рэдактара прафсаюзнага бюлетэню Вацлава Арэшку абвінавачваюць у закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (ч. 3 арт. 361 КК), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт 130 КК), стварэнні экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзеле ў ім (ч.1 і ч. 3 арт. 361-1 КК).
Гэта не першая са шматлікіх судовых расправаў, што праходзіць за апошнія некалькі месяцаў.
На дадзены момант у Беларусі за кратамі знаходзяцца больш за тры дзясяткі дзеячаў незалежных прафсаюзаў.
Comments