top of page
Search

Рабочы Рух запускае кампанію "Аб прымусовай працы палітвязняў Беларусі"

Каманда "Рабочага Руху", пачынае працу па зборы інфармацыі аб прымусовай працы палітычных зняволеных у Беларусі.



Збор і сістэматызацыя гэтай інфармацыі вельмі важныя, і вось чаму:


  • свет павінен даведацца аб існаванні такіх месцаў і рабстве ў сучаснай Беларусі, і аб тым, што людзі тут падвяргаюцца пакутам;

  • адказныя за выкарыстанне палітычных зняволеных у якасці працоўнай сілы павінны быць публічна выкрыты;

  • гэтая інфармацыя важны аргумент для таго, каб замежныя бізнэс-партнёры і дзяржавы спынілі сувязі з тымі, хто эксплуатуе палітычных зняволеных.


Мы маем намер дамагацца зменаў, праз распаўсюду гэтай інфармацыі ў беларускіх і замежных СМІ, а таксама шляхам уключэння гэтай інфармацыі ў справаздачу для Міжнароднай Арганізацыі Працы (МАП) і падачы звароту да Спецыяльных дакладчыкаў ААН па сучасных формах рабства; па пытанні аб катаваннях і іншых жорсткіх, бесчалавечных або прыніжаючых годнасць відах абыходжання і пакарання; па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі; Працоўную групу ААН па пытанні аб правах чалавека і транснацыянальных карпарацыях і іншых прадпрыемствах.


Мы разумеем, што без вашай дапамогі інфармацыя пра прымусовую працу ў беларускіх месцах пазбаўлення волі будзе заставацца незаўважанай, і МАП і ААН будуць мець толькі пункт гледжання беларускага рэжыму. Калі гэтага не рабіць, то ўнікальны інструмент: Артыкул 33 Статута МАП, прыведзены ў дзеянне ў чэрвені 2023 г., застанецца без прымянення дзяржавамі і міжнародным бізнесам адносна беларускага рэжыму. Калі Вы гатовы падзяліцца інфармацыяй аб Вашай працы ў няволі, просім запоўніць гэтую форму.


Ваша супрацоўніцтва і мужнасць могуць зрабіць рэальныя змены.


Дапамагчы ў зборы інфармацыі можна па спасылцы - Апытанне аб прымусовай працы палітвязняў Беларусі.


Read this text in рус



תגובות


התגובות הושבתו לפוסט הזה.
bottom of page