Палітвязень юрысконсульт Аляксандр Капшуль, асуджаны рэжымам да 15 гадоў зняволення, увайшоў у тройку фіналістаў Прэміі за глабальную абарону (Global Advocacy Award).
Адвакаты Гарвардскай школы права (Advocates) і Гарвардскі часопіс па правах чалавека (HHRJ) штогод уручаюць Прэмію Global Advocacy Award праваабаронцу, чыя праца натхняе пачаткоўцаў практыкаў прысвяціць сябе прасоўванню правоў чалавека і чалавечай годнасці.
Пры выбары кандыдатаў ацэньваюцца:
- Улад у намаганні па прасоўванню правоў чалавека і чалавечай годнасці;
- Адданасць справе;
- Прымяненне інавацыйных падыходаў да абароны правоў чалавека;
- Здольнасць натхняць і служыць узорам для будучых праваабаронцаў;
- Патэнцыял для намаганняў па абароне інтарэсаў у падтрымку сістэмных змен.
Са жніўня 2020 года Аляксандр з'яўляўся актывістам Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП). Ён аказваў прававыя кансультацыі работнікам ААТ "Нафтан" і прадстаўляў інтарэсы сябраў БНП у судах. Праца Аляксандра Капшуля з'яўляецца прыкладам важнай сувязі паміж прафсаюзнай арганізацыяй і правамі чалавека, дэманструе здольнасць простых людзей супрацьстаяць несправядлівасці ў Беларусі і ва ўсім свеце.
Аляксандр Капшуль увайшоў у тройку фіналістаў, а пераможцам быў названы палесцінскі праваабаронца Іса Амро.
Source: law.harvard.edu
댓글