top of page
Search

Прадстаўнікі «Салідарумаса» пратэставалі каля амбасады Беларусі

17 лістапада ў Вільнюсе, каля амбасады Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, адбыўся пікет у знак салідарнасці з палітычнымі вязнямі Беларусі.

"Solidarumas" held a protest action in front of the Belarusian embassy
Пратэст каля амбасады Беларусі

Прадстаўнікі літоўскага прафсаюза «Салідарумас» зладзілі пікет у знак падтрымкі арыштаваных лідараў незалежных прафсаюзаў Беларусі і супраць свавольства рэжыму Лукашэнка. За апошні год у турмах аказаліся бліз чатырох дзясяткаў беларускіх прафсаюзных дзеячаў.


Сярод іх старшыня Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксаднр Ярашук, яго намеснік Сяргей Антусевіч і віцэ-старшыня БНП Аляксандр Мішук.

Менавіта з іх партрэтамі стаялі літоўскія браты і сёстры перад пасольствам суседняй краіны, скандуючы – Жыве Беларусь!


У пікеце прымалі ўдзел старшыня прафсаюза Крысціна Крупавічене, яе намеснік Рымтаўтас Раманаўскас, прафсаюзны лідар Станіславас Федаравічус і іншыя актывісты.



Komentarze

Nie można załadować komentarzy
Wygląda na to, że wystąpił problem techniczny. Spróbuj ponownie połączyć lub odświeżyć stronę.
bottom of page