top of page
Search

Пераслед прафсаюзнай актывісткі з Верхнядзвінска

19 чэрвеня ў Полацку адбыўся суд над грамадскай актывісткай Валянцінай Болбат з Верхнядзвінска. Яе справу разглядала суддзя Зінаіда Балаболава з Наваполацкага суда, якая праславілася сваімі рашэннямі ў дачыненні да палітычных і прафсаюзных актывістаў. Раней яна неаднаразова выносіла прысуды Валянціне, накладаючы штрафы і прымяняючы арышты па артыкуле 19.11 КК (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).


Valiantsina Bolbat
Актывістка Валянціна Болбат

Нагадаем, што ў канцы красавіка 2023 года міліцыя Верхнядзвінска склала некалькі пратаколаў па артыкуле 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне і перавозка інфармацыйнай прадукцыі з экстрэмісцкім зместам) і часткі 3 артыкула 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).


Верхнядзвінскі суд вынес прысуд Болбат, прыгаварыўшы яе да 30 сутак арышту, пасля чаго яна была неадкладна затрымана ў зале суда. Аднак у яе адбыўся гіпертанічны крыз, і яе даставілі ў лякарню, дзе яна знаходзілася на лячэнні на працягу двух тыдняў.


Болбат абскардзіла рашэнне Верхнядзвінскага суда ў Віцебскім абласным судзе.і 22 траўня суддзя Святлана Іванова адмяніла рашэнне суда Верхнядзвінскага раёна.

Аднак справа грамадскай актывісткі была перададзена ў Наваполацкі суд, дзе ёй прысудзілі 30 сутак арышту. Паводле сведчанняў відавочцаў, мноства людзей прыйшло падтрымаць Валянціну, якія знаходзіліся як у двары, так і ўнутры будынка суда.


На дадзены момант Валянціна Болбат знаходзіцца на волі і плануе абскардзіць рашэнне Наваполацкага суда ў вышэйшай інстанцыі.


Валянціна Болбат - актыўная грамадская актывістка сацыял-дэмакратычных поглядаў, а таксама сябра Рэгіянальнай арганізацыі Беларускага Незалежнага прафсаюза г. Наваполацка.


Крыніца: viciebskspring.org


Read this text in eng or рус

留言


bottom of page