top of page
Search

На першамайскай акцыі ў Брэмене нагадалі пра сітуацыю з незалежнымі прафсаюзамі ў Беларусі

  • Writer: Salidarnast Belarus
    Salidarnast Belarus
  • May 2
  • 2 min read

Асацыяцыя «Салідарнасць» узяла ўдзел у першамайскіх мерапрыемствах у нямецкім горадзе Брэмен, арганізаваных Аб’яднаннем нямецкіх прафсаюзаў (DGB) пад дэвізам «Mach Dich stark mit uns!» («Стань мацнейшым разам з намі!»). У гэты дзень, напоўнены сімволікай барацьбы за правы працоўных, гучалі галасы не толькі нямецкіх прафсаюзаў, але і прадстаўнікоў прафсаюзных рухаў у выгнанні.


Лизавета Мерляк
Лізавета Мерляк

Мерапрыемства пачалося з масавага шэсця, якое прайшло па вуліцах Брэмена. У ім узялі ўдзел тысячы людзей — працоўныя, прадстаўнікі розных галін, моладзь, актывісты. Удзельнікі неслі транспаранты з прафсаюзнай сімволікай, лозунгамі за сацыяльную справядлівасць, годныя ўмовы працы і міжнародную салідарнасць. Калону ўзначалілі прадстаўнікі DGB, IG Metall, Ver.di, а таксама бургамстр Свободнага ганзейскага горада Брэмен, Андрэас Бовеншультэ (Andreas Bovenschulte).




Фінальнай кропкай шэсця стала цэнтральная плошча Domshof у Брэмене. Тут былі ўстаноўлены дзясяткі намётаў, дзе прафсаюзы распавядалі пра сваю дзейнасць, вялі асветніцкую працу, збіралі подпісы, распаўсюджвалі матэрыялы і абмяркоўвалі з удзельнікамі мерапрыемства шляхі барацьбы за правы працоўных.




Намёт асацыяцыі «Салідарнасць» прыцягваў увагу наведвальнікаў інфармацыйнымі стэндамі пра сітуацыю ў Беларусі. На адным з банераў было напісана: «Беларусь — краіна без прафсаюзаў» з апісаннем стану прафсаюзнага руху і свабоды аб’яднання ў Беларусі на сённяшні дзень. На другім — партрэт Аляксандра Ярашука, лідара ліквідаванага ўладамі Беларускага Кангрэса Дэмакратычных Прафсаюзаў (БКДП), які быў асуджаны на 4 гады турмы за сваю прафсаюзную дзейнасць.



У межах сумеснай акцыі «Салідарнасці» і IG Metall кожны жадаючы мог падпісаць паштоўку ў падтрымку Аляксандра Ярашука. Гэтыя паштоўкі будуць перададзены ў амбасаду Беларусі, каб паслаць выразны сігнал дыктатуры ў Беларусі: нямецкія працоўныя стаяць побач з беларускімі працоўнымі ў нашай агульнай барацьбе за свабоду аб’яднанняў, справядлівасць і дэмакратыю.



На сцэне перад сабраўшыміся актывістамі выступілі прадстаўнікі розных прафсаюзаў і арганізацый.


Эрнэста Хардэр, старшыня DGB Брэмен, адкрыў мітынг, заклікаўшы да еднасці і салідарнасці ў барацьбе за правы працоўных.



З прамовай на сцэне выступіла Лізавета Мерляк, выканаўчая дырэктарка Salidarnast e.V., заклікаўшы да салідарнасці з беларускімі прафсаюзнымі актывістамі:


«У Беларусі ў турмах утрымліваецца каля 1300 палітычных зняволеных. Сярод іх — больш за 30 нашых таварышаў. Дзяржава называе іх тэрарыстамі і экстрэмістамі. Мы называем іх палітычнымі зняволенымі. Сярод іх жанчыны і мужчыны, хімікі і металургі, студэнты, юрысты, прафсаюзныя лідары і актывісты».


Іх асудзілі на тэрміны да 15 гадоў зняволення ў турмах і папраўчых калоніях, дзе іх прымушаюць да працы.

На турэмнай форме ў іх жоўтыя біркі, каб адрозніваць іх ад звычайных злачынцаў, вылучаць як ворагаў аўтарытарнай дзяржавы і караць яшчэ мацней».



У сваёй прамове яна таксама абвясціла пра стварэнне сеткі антыаўтарытарных прафсаюзнікаў у выгнанні, куды ўжо ўвайшлі актывісты з Беларусі, Ганконгу, М’янмы і В’етнама. Гэта ініцыятыва накіраваная на аб’яднанне намаганняў супраць рэпрэсій у розных краінах:


«Дыктатары падтрымліваюць рэжымы адзін аднаго, каб пазбавіцца нас, але мы, працоўныя, аб’ядноўваемся і вучыўся адзін у аднаго, каб даць адпор».


Мы верым, што дыктатуры ўпадуць, якімі б моцнымі яны ні здаваліся на дадзены момант. Больш за тое, мы верым, што працоўныя будуць працягваць аб’ядноўвацца дзеля справядлівасці і міру».

Серыю прамоў завяршыў Юрген Кернер, намеснік старшыні IG Metall.



Шэсце, выступленні, зносіны і інфармацыйныя стэнды прафсаюзаў — усё гэта стварыла атмасферу еднасці, салідарнасці і напамін пра тое, што правы працоўных не даюцца раз і назаўсёды, а адстойваюцца штодзённа.




Чытайце гэты тэкст па-рус

Comments


  • Facebook
  • Twitter
bottom of page